Эстонія можа абмежаваць беларусаў і расіян у праве купляць нерухомасць

6 чэрвеня, Позірк. Урад Эстоніі разгледзеў пытанне пра абмежаванне куплі нерухомасці грамадзянамі Беларусі і Расіі, заявіў міністр унутраных спраў гэтай балтыйскай краіны Лаўры Ляэнэметс на прэс-канферэнцыі 6 чэрвеня па выніках пасяджэння Кабінета міністраў.
“Маецца рызыка выкарыстання нерухомасці для выведкі, сабатажу або варожых дзеянняў супраць [эстонскай] дзяржавы”, — сказаў чыноўнік.
У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю, калі “ў Фінляндыі адзін з [расійскіх] алігархаў набыў некалькі астравоў”, размешчаных блізка да стратэгічных аб’ектаў, “і пабудаваў <…> збудаванні, якія пры неабходнасці могуць забяспечыць пасадку верталётаў”.
Паводле слоў кіраўніка МУС, пытанне пра абмежаванне магчымасці набыцця нерухомасці з’яўляецца юрыдычна складаным, таму ўрад мае намер працягнуць яго абмяркоўваць.
4 красавіка 2023 года Сейм Літвы прыняў закон аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны. Сярод іншага расійскія грамадзяне і кампаніі былі пазбаўленыя права набываць нерухомасць у гэтай балтыйскай краіне. Беларусаў абмежаванне не закранула.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+