Мінск 09:43

Дэпазітна-закладная сістэма абароту шклотары ў Беларусі з’явіцца толькі пасля 2030 года

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / Nicolas Horn

7 чэрвеня, Позірк. Тэрмін увядзення дэпазітна-закладной сістэмы абароту шклотары ў Беларусі “перанесены на пасля 2030 года”, заявіла на прэс-канферэнцыі 7 чэрвеня ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адкідамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Сазонава.

Раней дэпазітную сістэму планавалася ўкараніць у 2020–2021 гадах і ўключыць у яе спажывецкую ўпакоўку для харчовых прадуктаў ёмістасцю 0,1–3 літры — пластыкавыя (палімерныя), шкляныя бутэлькі, металічныя банкі (бляха, алюміній і яго сплавы). Аднак урад сваёй пастановай № 759 ад 24 снежня 2021 года перанёс тэрмін на 2024-ы.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: