МАРГ зноў заявіў пра неабходнасць паправак у заканадаўства, якія тычацца анлайн-гандлю

7 чэрвеня, Позірк. Аб неабходнасці заканадаўча ўрэгуляваць узаемаадносіны бакоў у сферы анлайн-гандлю, заявіў на відэаканферэнцыі ў рамках XXVII Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Аляксей Багданаў.
“Электронны гандаль з кожным днём усё больш урастае ў рэальную эканоміку, колькасць пакупнікоў на маркетплэйсах, а следам і інтэрнэт-прадаўцоў нязменна расце”, — цытуе міністра прэс-служба ведамства.
Паводле слоў Багданава, адпаведныя папраўкі ў заканадаўства неабходныя для “больш эфектыўных умоў у сферы электроннага гандлю, развіцця канкурэнцыі і абароны правоў спажыўцоў”.
МАРГ анансаваў змены ў працы маркетплэйсаў у сакавіку гэтага года. Адпаведныя папраўкі ведамства распрацоўвае ў закон “Аб абароне правоў спажыўцоў”. Чакаецца, што змены ўступяць у сілу ў канцы гэтага або пачатку наступнага года, паведаміла 14 сакавіка на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Іна Гаўрыльчык.
Паводле яе слоў, у закон будзе ўнесеная норма, якая прадаставіць права інтэрнэт-крамам атрымліваць аплату толькі ў электронным выглядзе. Цяпер, удакладніла чыноўніца, дазволеныя дзве формы разліку — наяўны і безнаяўны.
Яшчэ адно змяненне, паводле слоў прадстаўніцы ведамства, закране дзейнасць агрэгатараў інтэрнэт-крам (маркетплэйсаў), якія цяпер працуюць як інтэрнэт-крамы.
З улікам таго, што яны “не могуць несці ўсе абавязкі прадаўца”, плануецца вызначыць іх як пасярэдніка, “прапісаць адпаведныя правы і абавязкі з мэтай абароны правоў спажыўца”, сказала Гаўрыльчык. У прыватнасці, удакладніла яна, маркетплэйсы атрымаюць права скасоўваць дамову з “нядобрасумленнымі прадаўцамі”, якія парушаюць закон “Аб правах спажыўцоў”.
Калі аплачаны тавар не дастаўлены пакупніку, маркетплэйс абавяжуць кампенсаваць выдаткаваныя сродкі.


- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

