У Польшчы правераць наяўнасць віз PBH у беларусаў, затрыманых па “справе аб падпалах”

7 чэрвеня, Позірк. Парламенцкая камісія, якая расследуе выпадкі злоўжывання пры выдачы віз па праграме “Poland. Business Harbour” (PBH), мае намер высветліць, ці карысталіся гэтым спосабам легалізацыі ў Польшчы грамадзяне Беларусі, затрыманыя па “справе аб падпалах”.
Як паведамляе выданне Businessinsider, па ініцыятыве дэпутата Сейма Аляксандры Леа камісія накіруе запыт міністру юстыцыі і генеральнаму пракурору з просьбай “на працягу сямі дзён даць пісьмовую інфармацыю аб асобах, абвінавачаных у арганізацыі пажару ў варшаўскім гандлёвым цэнтры па вул. Марывільскай”. Гэта неабходна, адзначаецца ў публікацыі, каб даведацца, “ці стаяць за патэнцыяльнымі дыверсіямі людзі, якія атрымалі візы па праграме PBH”.
28 траўня стала вядома, што Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (АУБ) затрымала ў Варшаве траіх падазраваных у здзяйсненні і падрыхтоўцы падпалаў і дыверсій на тэрыторыі краіны.
Заяўлялася, што ў ліку затрыманых паляк і два беларусы. Адзін з беларускіх грамадзян можа быць экс-супрацоўнікам МУС, другі — раней судзімым былым байцом ММА.
Паводле звестак аб’яднання былых сілавікоў ByPol, усе трое затрыманых па “справ аб падпалах” раней удзельнічалі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны на баку УСУ, служылі ў складзе батальёна “Тэрор”. Пры гэтым яны “выкарыстоўваліся расийскімі спецслужбамі “ўцёмную”, выконваючы за грошы ў Польшчы крымінальныя заказы”.
21 траўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што сярод падазраваных у арганізаваных Расіяй спробах дыверсій ёсць грамадзяне Беларусі. Гаворка ішла, у прыватнасці, аб спыненай спробе падпалу завода па вытворчасці фарбаў ва Уроцлаве (Ніжнесілезскае ваяводства).
26 студзеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэнне прыпыніць удзел МЗС у PBH да прыняцця пастаноў, якія гарантуюць “належную праверку кампаній і замежнікаў, якія з’яўляюцца яе ўдзельнікамі”.
Паводле ацэнкі міністэрства, праграма “не апраўдала ўскладзеных на яе надзей”. “Сярод іншага, у грамадскай прасторы выказваліся сумневы з нагоды выкарыстання віз, выдадзеных у рамках праграмы, у мэтах, якія не адпавядаюць яе прынцыпам”, — адзначыў МЗС.
Пры гэтым у МЗС заявілі, што пачнуць “працу па спрашчэнні візавых працэдур для прадстаўнікоў бізнес-сектара, асабліва ў галінах, найбольш запатрабаваных польскай эканомікай”.
Праграма Poland Business Harbour была створаная ў верасні 2020 года з мэтай прыцягнення ў Польшчу ІТ-спецыялістаў і кампаній з Беларусі, а затым была пашыраная на такія краіны, як Грузія, Расія, Украіна, Малдова і Арменія.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУрад Грузіі просіць Камітэт ААН па правах чалавека адхіліць скаргу беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (абноўлена, падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ другім квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за тры месяцы актыўнасць нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



