Улады маюць намер ліквідаваць аб’яднанне татараў “Зікр уль-Кітаб”, якое ўзначальвае муфтый Беларусі
8 чэрвеня, Позірк. Мінскі гарадскі суд 18 чэрвеня разгледзіць іск Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем ліквідаваць Беларускае грамадскае аб’яднанне татараў “Зікр уль-Кітаб”, сведчыць расклад на партале электроннага судаводства.
Суддзя Алена Сямак пачне працэс у 10:00.
Паводле даных з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізацыя зарэгістраваная 5 ліпеня 1993 года (да 2000-га — Беларускае грамадска-культурнае аб’яднанне татараў-мусульман “Аль-Кітаб”). Разам з Мусульманскім рэлігійным аб’яднаннем у Рэспубліцы Беларусь садзейнічае будаўніцтву і аднаўленню мячэцяў, культурных цэнтраў, школ, музеяў, бібліятэк ды інш.
Старшынёй “Зікр уль-Кітаб” з’яўляецца муфтый Абу-Бекір Шабановіч, які з 2005 года ўзначальвае згаданае Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне. Шабановіч удзельнічае ў шматлікіх праўладных акцыях, дзяржаўныя медыя прадстаўляюць яго лідарам беларускіх мусульман. У 2017 годзе Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў яго прэміяй “За духоўнае адраджэнне”.
Каля вытокаў “Зікр уль-Кітаб” і I Усебеларускага з’езда мусульман, на падставе рашэння якога ў 1994 годзе было створанае Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне, стаяў адзін з лідараў татарскай дыяспары, вядомы гісторык Ібрагім Канапацкі (памёр 9 верасня 2005 года ва ўзросце 56 гадоў).
10 кастрычніка 2023 года звязаны з сілавікамі тэлеграм-канал апублікаваў відэазапіс з затрыманай Зарынай Канапацкай — дачкой Ібрагіма Канапацкага, якая на той момант была старшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі Беларусі IX–XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. На запісе яна — не па ўласнай волі — кажа, што “была падпісаная на экстрэмісцкія каналы, <…> бот “Перамога”, “знаходзілася побач з мітынгамі, фатаграфавалася на фоне пратэстнага натоўпу”.
Ці было ёй пастаўлена ў віну нешта канкрэтнае, невядома.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала спалучаць ціск і дыпламатыю для вызвалення палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПартрэт Каліноўскага прыбралі з падручніка для 11 класа, паўстанне 1863 года апісваецца "максімальна нейтральна" — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАсноўнай праблемай беларускія культурніцкія арганізацыі за мяжой лічаць недахоп фінансавання — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаІнфляцыя ў будаўніцтве ў 2,2 раза вышэйшая за агульнуюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаСэрца Еўропы б'ецца за Беларусь — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Рэжым усё глыбей уцягвае Беларусь у вайнуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка