Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на вырак палітвязню Беладзеду 11 чэрвеня — у закрытым рэжыме

10 чэрвеня, Позірк. Вярхоўны суд 11 чэрвеня разгледзіць скаргу на вырак палітвязню Уладзіславу Беладзеду, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Суддзя Андрэй Яфрэмаў пачне працэс у 10:30. Ён пройдзе ў закрытым рэжыме.
14 сакавіка Мінскі гарадскі суд — таксама ў закрытым рэжыме — прыгаварыў Беладзеда да 3 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 343 (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
Беладзед — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, выкладаў катэхізіс у мінскім Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
Мужчыну затрымалі 31 траўня 2023 года, некалькі разоў судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Ён правёў у ізалятары 45 сутак, пасля чаго стаў абвінавачаным па крымінальнай справе.
У першы дзень суда над Беладзедам, сёлета 21 лютага, прадстаўнікі амбасадаў дэмакратычных краін на знак салідарнасці прыбылі да будынка Мінгарсуда. Нямецкая дыпмісія падкрэсліла, што ўрад ФРГ “патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі”.
У Беладзеда сур’ёзныя праблемы са здароўем.
Паводле інфармацыі ініцыятывы “Хрысціянская візія”, пасля затрымання сілавікі запісалі з Беладзедам ролік з “прызнаннямі”, у якім прымусілі заявіць пра гомасэксуальнасць. Праваабаронцы адзначылі, што такія абставіны ставяць палітвязня “пад дадатковую пагрозу“.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


