Колькасць кляшчоў у Беларусі за год вырасла ў 1,6 раза

10 чэрвеня, Позірк. Цяперашняя колькасць кляшчоў у Беларусі ў 1,6 раза перавышае паказчык за аналагічны перыяд 2023 года, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя са спасылкай на вынікі энтамалагічнага сачэння.
Барэліямі (бактэрыі сямейства Spirochaetaceae) было інфікавана каля 25% даследаваных у лабараторыях кляшчоў, вірусам клешчавога энцэфаліту — 0,7%.
Паводле даных ведамства, павелічэнню колькасці кляшчоў садзейнічалі ранняя вясна і цёплае надвор’е. У паўднёвай частцы краіны першыя кляшчы з’явіліся ўжо ў лютым.
За 5 першых месяцаў года праз укусы кляшчоў да медыкаў звярнулася 6,6 тыс. чалавек, у тым ліку 2,5 тыс. дзяцей, найбольш у Гродзенскай, Брэсцкай абласцях і Мінску.
Гэтыя членістаногія пераносяць клешчавы энцэфаліт і хваробу Лайма. Заразіцца вірусным клешчавым энцэфалітам можна і пасля ўжывання ў ежу сырога малака коз.
Успрымальнасць людзей да клешчавых інфекцый высокая, не залежыць ад полу і ўзросту, падкрэслівае Мінздароўя.
Часцей за ўсё кляшчы прысмоктваюцца ў лясах (44%), на дачных участках (35%), у гарадскіх парках (12%).
Пры наведванні лясных і паркавых зон рэкамендуецца пры працяглым знаходжанні ў лесе насіць адмысловае адзенне, якое засцерагае ад прысмоктвання кляшчоў, або выкарыстоўваць паўсядзённае адзенне, якое максімальна закрывае адкрытыя ўчасткі цела; выкарыстоўваць адпужвальныя сродкі (рэпеленты); праводзіць сама- і ўзаемаагляды адзення, цела праз кожную гадзіну і па выхадзе з лесу для выяўлення і зняцця кляшчоў; у ежу ўжываць толькі ўзваранае казінае малако; для памяншэння колькасці кляшчоў на тэрыторыі пражывання (дачы) выдаляць ламачча, праводзіць высечку непатрэбных хмызнякоў і скошванне травы, праводзіць дэратызацыю.
Пры выяўленні кляшча, які ўжо прысмактаўся, варта звярнуцца ў самую блізкую арганізацыю аховы здароўя або выдаліць кляшча самастойна. Пасля яго вымання варта звярнуцца ў паліклініку, амбулаторыю, ФАП. Урач пры неабходнасці прызначыць прафілактычнае лячэнне і ўсталюе медыцынскае назіранне.
У Беларусі імунізацыя супраць віруснага клешчавога энцэфаліту на бясплатнай аснове надаецца асобам, чыя прафесійная дзейнасць звязаная са знаходжаннем у лесе. Астатнія могуць зрабіць прышчэпку платна. Кошт вакцынацыі — ад 22 да 120 рублёў у залежнасці ад прэпарата, які выкарыстоўваецца.
Штогод у краіне фіксуецца каля 200 выпадкаў клешчавога энцэфаліту і звыш 2 тыс. выпадкаў лайм-барэліёзу. Кожны год па дапамогу да медыкаў наконт укусаў кляшчоў звяртаецца каля 50 тыс. чалавек.
Урач-інфекцыяніст: Смяротнасць ад клешчавых інфекцый у Беларусі — адзінкавая

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства