Вучэнні аб гатоўнасці дзяржорганаў да рэагавання на тэракты пройдуць у Брэсцкай вобласці

10 чэрвеня, Позірк. Вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да рэагавання на акты тэрарызму пройдуць у Брэсцкай вобласці з 10 па 13 чэрвеня, паведамляюць дзяржСМІ.
У мерапрыемствах возьмуць удзел падраздзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Сцэнар вучэнняў прадугледжвае задзейнічанне вайсковай тэхнікі, магчыма абмежаванне руху транспартных сродкаў.
Улады безупынна праводзяць шматлікія вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
У прыватнасці, 9 траўня было абвешчана, што Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся “сінхранізавацца” і разам “правесці другі і трэці этап” ядзерных вучэнняў, аб правядзенні якіх 6 траўня заявіў Генштаб Мінабароны Расіі.
10 чэрвеня распаўсюджана інфармацыя аб правядзенні іх другога этапу.
У Гомельскай вобласці з 3 па 5 чэрвеня прайшлі вучэнні тэрытарыяльнай абароны ва ўмовах “мер ваеннага становішча”.
У вёсцы Жмурное Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, што знаходзіцца за сем кіламетраў ад мяжы з Украінай, 23 траўня праведзены камандна-штабныя і тактыка-спецыяльныя вучэнні з эвакуацыйнай камісіяй раёна.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


