Частку Гродзенскай мехбрыгады ў рамках праверкі адпраўляюць на мяжу

11 чэрвеня, Позірк. Батальённая тактычная група 6-й асобнай механізаванай брыгады (дыслакуецца ў Гродне) прыводзіцца ў гатоўнасць “з наступным рухам у раён дзяржаўнай мяжы”, паведаміла 11 чэрвеня прэс-служба Міністэрства абароны.
Ведамства сцвярджае, што гэта адбываецца ў рамках праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл.
Асабовы склад на штатным узбраенні рушыць “у вызначаны раён” для “адпрацоўкі пытанняў” прыкрыцця мяжы. Вайскоўцы выканаюць “комплекс мерапрыемстваў па інжынерным абсталяванні агнявых рубяжоў, пазіцый і апорных пунктаў”.
“Таксама з падраздзяленнямі будуць праведзеныя заняткі па баявой падрыхтоўцы з практычнай адпрацоўкай пытанняў вядзення адмысловых баявых і абарончых дзеянняў па прыкрыцці асноўных дарожных напрамкаў, трэніроўкі асабовага складу па руху на загадзя падрыхтаваныя агнявыя рубяжы”, — гаворыцца ў паведамленні.
20 траўня згаданая мехбрыгада ўжо прыводзілася ў гатоўнасць для выканання падобных з цяперашнімі “задач па прызначэнні”.
“Асабовы склад на штатным узбраенні рушыць ў вызначаны раён, дзе выканае комплекс мерапрыемстваў па інжынерным абсталяванні раёнаў і пазіцый”, — паведамляла ваеннае ведамства без пазначэння канкрэтнага месца, дзе адбываліся згаданыя дзеянні.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаАмбасада Венгрыі ў Мінску адкрые выбарчы ўчастак для галасавання на парламенцкіх выбарах у гэтай краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


