Сербія вырашыла выдаць Беларусі рэжысёра Гнёта

13 чэрвеня, Позірк. Суд у Сербіі прыняў рашэнне экстрадаваць у Беларусь рэжысёра Андрэя Гнета. Пра сітуацыю мужчына напісаў у сацсетках. Інфармацыю таксама пацвердзіла “Позірку” прэс-сакратар Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юлія Гарачая.
Гнёт папрасіў пра “максімальную міжнародную агалоску і неабходную прававую падтрымку”.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская адрэагавала на здарэнне паведамленнем пра тое, што ў Беларусі Гнёта “немінуча чакаюць катаванні і турма за актывізм”.
“Мы будзем працягваць выкарыстоўваць усе рэсурсы, каб дапамагчы яму. Я заклікаю ўсіх падтрымаць нашую барацьбу з гэтым грубым парушэннем правоў чалавека”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
6 чэрвеня стала вядома, што беларускага рэжысёра Гнёта перавялі з турмы ў Бялградзе пад хатні арышт.
41-гадовы Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Працаваў з вядомымі брэндамі, сярод якіх МТС, Mark Formelle, “Бульбашъ”, “Аліварыя”, “Спартак”, “Беллакт”, World of Tanks.
Мужчына быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнета ў Беларусь для крымінальнага пераследу.
Спачатку мужчыну было вырашана выдаць Беларусі, але 12 сакавіка Апеляцыйны суд у Бялградзе скасаваў гэтую пастанову. Пасля гэтага справа пераглядалася яшчэ некалькі разоў.
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 10 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка