Ціханоўская: Не менш за 250 беларускіх палітвязняў знаходзяцца ў смяротнай небяспецы

14 чэрвеня, Позірк. Не менш за 250 беларускіх зняволеных сёння знаходзяцца ў смяротнай небяспецы, шасцёра ўжо памерлі. Пра гэта заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 13 чэрвеня на слуханнях Камісіі ЗША ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія) “Заглушанае іншадумства: доля палітвязняў і пошук адказнасці”.
Паводле слоў Ціханоўскай, беларускія дэмакратычныя сілы склалі “гуманітарны спіс” палітвязняў, якія павінны быць неадкладна вызваленыя. Туды ўвайшло 16 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, 91 з цяжкімі захворваннямі, 65 пенсіянераў, 10 чалавек з псіхічнымі разладамі, 23 непаўналетніх, а таксама не менш за пяць сем’яў, у якіх у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца абодва бацькі.
Палітык адзначыла, што рэжым дагэтуль помсціць беларускаму народу за мірныя пратэсты 2020 года, за ягонае жаданне жыць у дэмакратыі і свабодзе; штодня паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў затрымліваецца 15-20 чалавек, пры гэтым “многіх саджаюць у турму не за тое, што яны зрабілі, а за тое, што яны маглі б зрабіць”.
На 14 чэрвеня ў Беларусі, паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, 1.397 палітвязняў.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


