ЗША падоўжылі на год рэжым надзвычайнай сітуацыі ў дачыненні да Беларусі

14 чэрвеня, Позірк. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падоўжыў на чарговы год, пачынаючы з 16 чэрвеня, дзеянне нацыянальнага рэжыму надзвычайнай сітуацыі (НС) у дачыненні да Беларусі, вынікае з дакумента, апублікаванага 14 чэрвеня Федэральным рэестрам ЗША.
У апавяшчэнні адзначаецца, што “дзеянні і палітыка некаторых членаў урада Беларусі і іншых асоб, а таксама згубная дзейнасць і шматгадовыя злоўжыванні беларускага рэжыму працягваюць несці незвычайную і надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі Злучаных Штатаў”.
Прэзідэнт Джордж Буш-малодшы ўвёў рэжым НС у дачыненні да Беларусі пасля асуджэння экс-кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандра Казуліна (быў прыгавораны да 5,5 года зняволення, але выйшаў на волю ў жніўні 2008-га). Такім чынам, адпаведны ўказ 13405 “Блакаванне ўласнасці пэўных асоб, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты ў Беларусі” штогод падаўжаюцца амерыканскімі кіраўнікамі ўжо на працягу 17 гадоў, з 2007 года.
У 2006 годзе пад абмежаванні трапілі Аляксандр Лукашэнка, намеснік кіраўніка яго адміністрацыі Наталля Пяткевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, камандзір САХР Дзмітрый Паўлічэнка, міністр унутраных спраў Лідзія Ярмошына і дарадца Лукашэнкі па нацыянальнай бяспецы, яго старшы сын Віктар Лукашэнка.
Большасць згаданых асоб ужо не займае пазначаныя пасады, некаторыя з іх не жывуць у Беларусі.
Як і год таму, Байдэн нагадаў, што 9 жніўня 2021 года пашырыў санкцыі праз дзеянні беларускага рэжыму, скіраваныя на “падаўленне дэмакратыі і ажыццяўленне правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі”, у тым ліку “незаконныя рэпрэсіі, звязаныя з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года і іх наступствамі”, а таксама за “ліквідацыю палітычнай апазіцыі і арганізацый грамадзянскай супольнасці” і “стварэнне пагрозы міжнародным грамадзянскім авіяперавозкам”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

