У спіс “экстрэмістаў” дададзена 20 чалавек, у тым ліку завочна асуджаны Краўцоў

14 чэрвеня, Позірк. У пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 14 чэрвеня дададзена яшчэ 20 чалавек, цяпер у ім 4.154 пазіцыі.
Сярод уключаных у пералік — палітык Іван Краўцоў, завочна прыгавораны Мінскім гарадскім судом 16 траўня ў рамках спецыяльнай вытворчасці да 11 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Насупраць прозвішча Краўцова ў спісе стаіць пазнака “знаходзіцца ў вышуку”. Паводле абноўленага пераліку, у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца 3 чалавекі, насупраць 16 прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”.
Сярод уключаных у спіс пяць жанчын, і, верагодна, адна сямейная пара (Аляксей і Інга Вераіціны).
У пералік уключаны палітвязень, жыхар Маладзечна (Мінская вобласць) Аляксандр Верасовіч. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, ён прыгавораны да 6 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і 3613 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Разам з тым у спісе насупраць яго прозвішча стаіць пазнака “судзімасць не пагашана”, якая, як правіла, сведчыць пра прызначанае пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.
Іншыя ўключаныя ў пералік асобы, у тым ліку тыя, што адбываюць пакаранне, не прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязнямі.
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Цягам пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі амаль штогод фіксуюцца лятальныя выпадкі малярыі — прафесар БДМУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе беларускі экспарт паслуг у галіне аховы здароўя перавысіў 43 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — траўні сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 1%, год таму быў рост на 8,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства