Саміт па Украіне павінен стаць крокам да ўдзелу дэмсіл Беларусі ў мірным працэсе — Кавалеўскі
15 чэрвеня, Позірк. Саміт у швейцарскім Бюргенштоку, які распачынаецца 15 чэрвеня, ёсць важным, але далёка не апошнім крокам у кансалідацыі міжнароднай супольнасці на шляху дасягнення ўстойлівага міру для Украіны, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі.
“Відавочна, што саміт не створыць умовы для міру, — цытуе палітыка прэс-служба АПК. — Аднак сам факт яго правядзення і шырокая прадстаўленасць замежных лідараў дэманструюць, што ў сваім змаганні супраць расійскай агрэсіі Украіна карыстаецца падтрымкай дзясяткаў краін і міжнародных арганізацый. Гэтая ўпэўненая пазіцыя будзе ўплываць і на здольнасць Расіі працягваць вайну”.
Паводле слоў Кавалеўскага, дасягненне “ўстойлівага міру, а не часовага рашэння”, магчымае толькі тады, калі “Беларусь больш не будзе месцам, адкуль распачнецца новая агрэсія супраць Украіны”. Такім чынам, падкрэсліў ён, усе расійскія вайскоўцы павінны назаўсёды пакінуць беларускую тэрыторыю.
“Па-другое, дыктатарскі рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі ўжо паказаў, што ўнутраныя рэпрэсіі вядуць да знешняй агрэсіі, — адзначыў намеснік кіраўніцы АПК. — Гэта азначае, што рэгіянальны мір і бяспека магчымыя толькі тады, калі ўлада ў Беларусі вернецца да народа і краіна будзе кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі, а не абслугоўваць злачынныя авантуры Расіі. Пакуль будзе рэжым, з тэрыторыі Беларусі будуць працягвацца правакацыі супраць суседзяў”.
Беларусь — як дзяржава, грамадства і нацыя — больш за любую іншую краіну пасля Украіны пацярпела ад саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі, падкрэсліў ён. “Пакуль Лукашэнка стварае пагрозы і небяспеку для нашых еўрапейскіх суседзяў і для ўсяго рэгіёна, яго злачынныя дзеянні таксама дазваляюць Расіі ажыццяўляць захоп нашай краіны. Наш прыярытэт — абараніць незалежнасць і аднавіць суверэнітэт”, — дадаў Кавалеўскі.
Паводле яго слоў, для АПК “было прынцыпова важна дамагчыся таго, каб на саміце прагучала тэма Беларусі як краіны, інтарэсы якой павінны быць улічаныя і забяспечаныя пры дасягненні міру”. У апошнія месяцы адбылося багата кансультацый з замежнымі ўрадамі “дзеля ўліку інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі падчас саміту”, паведаміў палітык.
“Гэтая падзея павінна стаць практычным крокам у напрамку непасрэднага ўдзелу дэмакратычных сілаў Беларусі ў мірным працэсе для Украіны. Праца па ўліку беларускіх інтарэсаў у мірным працэсе будзе працягнутая”, — запэўніў Кавалеўскі.
Чакаецца, што ў двухдзённым саміце ў Швейцарыі возьмуць удзел прадстаўнікі 92 краін і 8 міжнародных арганізацый. Ні Расія, ані Беларусь не запрошаныя. Беларускія чыноўнікі неаднаразова называлі сустрэчу бессэнсоўнай без удзелу Масквы.
“Саміт міру дазволіць глабальнай большасці зрабіць канкрэтныя крокі ў сферах, што важныя для кожнага ў свеце: ядзерная і харчовая бяспека, вяртанне ваеннапалонных і ўсіх дэпартаваных асоб, у прыватнасці дэпартаваных украінскіх дзяцей”, — напісаў перад форумам на сваёй старонцы ў Х прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
“Разам мы як адказная сусветная большасць павінны прыкласці ўсе намаганні, каб пакласці канец войнам, агрэсіям і каланіяльнай акупацыі і зрабіць немагчымым іх паўтарэнне. Упэўнены, што ўсе людзі свету прагнуць справядлівага міру і павагі да кожнай нацыі. Менавіта таму фармат саміту прадугледжвае магчымасць для кожнай нацыі прадэманстраваць сваё лідарства ў дасягненні агульных мэт. Голас адказнай сусветнай большасці здольны наблізіць мір і аднавіць поўную сілу Статута ААН”, — дадаў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць на ключавых міжнародных мерапрыемствах — Ціханоўская
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ перыяд калядных і навагодніх святаў на пажарах загінула 52 чалавекі — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСвята-Елісавецінскі манастыр, што падтрымлівае вайну РФ супраць Украіны, у 2024 годзе наведала 10,5 тыс. экскурсантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ экскурсіі і экскурсійныя маршруты па Беларусі ўключана 1.400 рэлігійных аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю таварамі з краінамі СНД зменшылася ў 1,2 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі за год вырасла ў 1,6 раза, перавысіўшы 4,2 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства7 студзеня ў Беларусі зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства