Сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць на ключавых міжнародных мерапрыемствах — Ціханоўская

14 чэрвеня, Позірк. “Найбліжэйшым часам адбудзецца некалькі ключавых падзей, на якіх будуць абмяркоўваць у тым ліку і Беларусь”, — заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская па выніках візіту ў ЗША і перамоў у Белым доме.
Паводле яе слоў, беларуская праблематыка будзе ўзнятая на саміце “Вялікай сямёркі” ў Італіі (пачаўся 13 чэрвеня), мірнай канферэнцыі па Украіне (15–16 чэрвеня, Швейцарыя), саміце НАТО (9–11 ліпеня, ЗША), будучай сесіі Генеральнай асамблеі ААН.
“І якія б рашэнні не былі прынятыя [на гэтых форумах], вельмі важна, каб беларускае пытанне не адкладалі на потым”, — падкрэсліла дэмлідар.
Для амерыканскіх уладаў, паводле сцвярджэння Ціханоўскай, будуць прыярытэтнымі ўзнятыя ёю на сустрэчах у Вашынгтоне пытанні па падтрымцы сем’яў беларускіх рэпрэсаваных, вызваленні палітвязняў (у тым ліку з “гуманітарнага спісу”, чый стан патрабуе неадкладнага вызвалення), рэжыму “інкамунікада” — інфармацыйнай ізаляцыі вязняў, якую палітык назвала асобным відам катаванняў.
Візіт Ціханоўскай у ЗША адбыўся 11–13 чэрвеня.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026-га пабудавана кватэр удвая менш, чым пяць гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


