Жыхар Мінска прысабечыў маёмасць з будаўнічай пляцоўкі амаль на 10 тыс. рублёў — абласная міліцыя

16 лістапада, Позірк. Крымінальная справа за “прысабечанне і растраты” распачатая ў дачыненні да 38-гадовага жыхара Мінска, які раней ужо быў судзімы, паведамляе УУС Мінаблвыканкама са спасылкай на начальніка аддзела ўпраўлення крымінальнага вышуку Віталя Залуцкага.
Сцвярджаецца, што мужчына, быўшы на адной з будаўнічых пляцовак у Мінскім раёне, “прысабечыў маёмасць арганізацыі” — будаўнічыя інструменты, камплектуючыя для сістэм відэафіксацыі. Сума нанесенай шкоды — амаль 10 тыс. рублёў.
Як адзначана, зніклую маёмасць знайшлі аператыўнікі Мачулішчанскага аддзела міліцыі Мінскага РУУС. Яна будзе вернутая ўласніку.
Абласное ўпраўленне ўнутраных спраў нагадала кіраўнікам прадпрыемстваў пра неабходнасць “кантраляваць захаванасць матэрыяльных каштоўнасцей і надаваць асаблівую ўвагу сістэмам аховы і бяспецы аб’ектаў”.
24 верасня 2026 года “Позірк” паведамляў, што былую кіраўніцу прадпрыемства ў Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) і кіроўцу абвінавацілі ў крадзяжы маёмасці на суму больш як 41 тыс. рублёў. Сярод выкрадзенага былі будаўнічыя інструменты і аўтамабільныя запчасткі.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЧысты прыбытак рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за тры кварталы зменшыўся ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — кастрычніку рознічны тавараабарот вырас на 8,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 15% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



