Мінск 13:42

На вайне з Украінай загінуў былы расійскі хакеіст, які амаль усю спартыўную кар’еру правёў у Беларусі

16 лістапада, Позірк. Пра гібель на вайне з Украінай былога расійскага хакеіста Аляксея Манахава, які амаль усю сваю спартыўную кар’еру правёў у Беларусі, паведаміла Федэрацыя хакея гарадской акругі Электрасталь (Маскоўская вобласць, РФ).

Хакеіст выступаў за каманды “Нёман”, “Цівалі”, “Гомель”, “Керамін”, “Хімвалакно”, “Віцебск” і “Брэст”.

Рабіўся чэмпіёнам, чатыры разы сярэбраным і адзін раз бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі, а таксама ўладальнікам Кубка краіны.

24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля цягам многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў.

Паводле звестак журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

Падзяліцца: