Мінск 13:38

Долар, еўра і расійскі рубель патаннелі на першых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com

16 лістапада, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама расійская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 лістапада 2026 года.

Каціроўка долара знізілася да 2,9977 рубля (-0,09%; -0,0026), еўра — да 3,3041 (-0,41%; -0,0136), расійскага рубля — да 3,6465 за 100 (-0,13%; -0,0047).

Юань падаражэў да 4,5006 за 10 (+0,08%; +0,0035).

На мінулым працоўным тыдні (9–13 лістапада) курс долара вырас на 0,36% (з 2,9921 да 3,003), юаня — на 0,23% (з 4,4866 да 4,4971 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,2% (з 3,6584 да 3,6512 за 100), еўра — на 0,83% (з 3,3455 да 3,3177).

У кастрычніку 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 2,72%. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

За 10 месяцаў года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). Гэта сёмы паказчык пасля Украіны — 7,411% (з 42,3878 да 45,5293 грыўні), Малдовы — 7,408% (з 16,7925 да 18,0365 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 5,17% (з 0,8511 да 0,8951 еўра) і Расіі — 2,98% (з 78,2267 да 80,5573 рубля).

У цэлым на тэрыторыі былога СССР у кастрычніку 2026 года долар падаражэў на 0,30%, ад пачатку года — на 1,04%. У кастрычніку 2025-га ён патаннеў на 0,06%, ад пачатку года — на 6,70%.

Падзяліцца: