Галоўчанка: З пяці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця выкананыя чатыры
17 чэрвеня, Позірк. За студзень — травень з пяці асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця “цалкам выкананыя і перавыкананыя чатыры”, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 17 чэрвеня падчас даклада Аляксандру Лукашэнку.
“Валавы ўнутраны прадукт склаўся на ўзроўні 105,2%, інвестыцыі на ўзроўні 109,6%, рэальныя даходы насельніцтва (што вельмі важна) — 109,8% і індэкс спажывецкіх цэн у рамках прагнозу — 2,8%”, — цытуе чыноўніка прэс-служба ўрада.
2 кастрычніка 2023 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны на 2024 год.
Згодна з указамі № 307 і 308, прырост ВУП павінен скласці 3,8%, інвестыцый у асноўны капітал — 3,9%, экспарту тавараў і паслуг — 7,6%, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — 3,5%, рэальнага заробку — 3,9%.
Намінальны сярэднямесячны заробак павінен узрасці да 2.087 рублёў (у лістападзе 2023 года складаў 1.975,6 рубля), у бюджэтным сектары — да 1.634; інфляцыя — не перавысіць 6%, міжнародныя рэзервовыя актывы — быць не ніжэй за 6 млрд долараў (на 1 студзеня складаюць 8 млрд 127,4 млн).
(будзе дапоўнена)
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за 35% стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 2,4 тыс. чалавек — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 снежня 2025 года — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



