Міністр эканомікі: Стратэгічныя праекты — другая АЭС, новы цэлюлозны камбінат, здабыча базальтаў
30 кастрычніка, Позірк. Будаўніцтва “яшчэ аднаго цэлюлознага камбіната” ў сувязі з тым, што прамысловасць “не поўнасцю выкарыстоўвае лес і драўніну”, разглядаецца як адзін са стратэгічных праектаў разам са здабычай базальтаў і ўзвядзеннем другой атамнай электрастанцыі, заявіў у праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.
Паводле яго слоў, з цэлюлозы можна вырабляць “не толькі паперу, упакоўку”, з базальтаў — “атрымліваць матэрыялы і выкарыстоўваць іх у будаўніцтве, аўтамабілебудаванні”. Будаўніцтва “важнае для будучыні краіны, бо размова ідзе аб тым, што цыкл будаўніцтва займае ад 10 да 15 гадоў, гэтым пытаннем трэба займацца ўшчыльную”.
Як заявіў Чарвякоў, для запуску інвестыцыйнага цыклу ў эканоміцы неабходна выйсці на ўзровень інвестыцый “каля 20% да ВУП”, у сувязі з чым “нашы тэмпы росту сёлета павінны быць не менш за 122%”.
“Пачынаючы з леташняга траўня ў нас сярэднямесячныя тэмпы аб’ёму інвестыцый 122%, — паведаміў чыноўнік. — Гэта як раз вынік запуску інвестыцыйнага цыклу. Сёлета рэсурсаў з боку банкаўскай сферы прадастаўлена дастаткова. 8% — сярэдняя стаўка, гэта самая мінімальная стаўка практычна за 30 гадоў”.
Кіраўнік Мінэканомікі спадзяецца, што падрыхтаваны праект закона аб інвестыцыях будзе прыняты. Паводле яго слоў, для тых, хто будзе рэалізоўваць інвестпраекты, “прапануецца стабілізацыйная агаворка: на працягу пяці гадоў не будуць мяняцца падатковыя ўмовы”.
“Пры паспяховай рэалізацыі праекта даецца магчымасць пяць гадоў не плаціць падатак на прыбытак. Калі інвестар ўкладвае рэсурсы ў інфраструктуру, то яму ідзе кампенсацыя затрат”, — падкрэсліў міністр.
Яшчэ адной, на яго думку, інавацыяй, стане “магчымасць гарантавана закупляць пэўны аб’ём прадукцыі ў інвестара, які рэалізаваў праект з выпускам новай для Беларусі прадукцыі”.
“Мы даем магчымасць у залежнасці ад узроўню рэгіёну кампенсаваць капітальныя выдаткі ад 10 да 35% і тым самым забяспечваем дастаткова прывабнае бізнес-і інвестыцыйнае асяроддзе на нашай тэрыторыі”, – падсумаваў Чарвякоў.
Паводле звестак Белстата, за 9 месяцаў 2023 года аб’ём інвестыцый у асноўны капітал склаў 111,9% да аналагічнага леташняга перыяду.
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка