Коршунаў: Толькі 8% удзельнікаў выбараў у КР — з Беларусі
19 чэрвеня, Позірк. Толькі 8% удзельнікаў выбараў трэцяга складу Каардынацыйнай рады (КР) былі з Беларусі, сведчаць вынікі сацыялагічнага апытання прадэмакратычнай часткі грамадства, праведзенага даследчыкам “Цэнтра новых ідэй” (ЦНІ), праграмным дырэктарам “Беларускай Акадэміі” сацыёлагам Генадзем Коршунавым.
Паводле даных даследавання, прадстаўленых на сайце ЦНІ, 92% выбаршчыкаў прагаласавала з іншых краін. Пры гэтым, “мяркуючы па косвенных звестках, “можна з высокай доляй упэўненасці выказаць здагадку, што ў (…) даследаванні былі недапрадстаўленыя рэспандэнты з Беларусі”.
Каршуноў адзначае, што асноўнымі прычынамі ўдзелу ў выбарах рэспандэнты, якія пражываюць за мяжой, назвалі “жаданне паўдзельнічаць у палітычным жыцці Беларусі” (45%) і “жаданне выканаць свой грамадзянскі абавязак” (16%).
Для тых, хто прагаласаваў з Беларусі, “першараднымі былі іншыя меркаванні”, звяртае ўвагу сацыёлаг: на першым месцы — “імкненне падтрымаць канкрэтных палітыкаў ці палітычныя сілы” (29%), на другім — “неабходнасць выказаць пратэст супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі” (26%).
Паводле атрыманых даных, вынікамі яўкі “задаволеныя ці хутчэй задаволеныя” 13% апытаных, “расчараваныя ці хутчэй расчараваныя” — 40%, не вызначыліся з адказам 36%, не ведаюць яўкі — 11%. Пры гэтым, удакладняе даследчык, расчараваных больш сярод тых, хто з’ехаў, а тых, хто не змог даць адказ, — сярод тых, хто застаецца ў Беларусі.
Гаворачы аб сімпатыях выбаршчыкаў, сацыёлаг адзначае: спіс “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” часцей выбіралі рэспандэнты, якія пражываюць у Беларусі, “Еўрапейскі выбар” і “Моладзевы наступ” карысталіся большай папулярнасцю ў прадстаўнікоў дыяспары. “Наша справа” — “таксама хутчэй сярод рэспандэнтаў у Беларусі”.
Апытанне паказала, што галоўнай прычынай адмовы ад удзелу ў выбарах стаў “непакой за бяспеку (сваю і блізкіх)”. Яе назвалі 35% апытаных (55% у Беларусі і 19% у дыяспары).
Далей сярод матываў не галасаваць ідуць: “нежаданне перасылаць куды-небудзь свае пашпартныя даныя” — 14% (10% і 18%), “іншае” — 12% (7% і 17%), бессэнсоўнасць галасавання на выбарах КР — 12% (6% і 18%), адсутнасць сэнсу любых выбараў у сённяшніх умовах — 10% (9% і 12%), “не атрымалася прагаласаваць па тэхнічных прычынах” — 10% (9% і 11%).
Апытанне было праведзенае з дапамогай анлайн-інструментаў 9–17 чэрвеня. Удзельнічала 975 чалавек: 313 — з Беларусі, 662 — з іншых краін.
Выбары ў КР трэцяга складу прайшлі 25–27 траўня, прагаласавала 6.723 чалавекі. Абрана 80 дэлегатаў.
Найлепшы вынік сярод 11 кааліцый паказаў спіс “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” — 2.358 галасоў, 28 мандатаў.
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка