ПП НС зацвердзіла справаздачу аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2023 год з прафіцытам больш за 1,5 млрд рублёў
19 чэрвеня, Позірк. Справаздача аб выкананні рэспубліканскага бюджэту зацвердзіла 19 чэрвеня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Прафіцыт склаў 1 млрд 558,8 млн рублёў (0,7% ВУП).
Паводле сцвярджэння прэс-службы ніжняй палаты парламента, выкананне бюджэту ажыццяўлялася “ва ўмовах нестабільнай знешнеэканамічнай кан’юнктуры, закрыцця шэрагу традыцыйных рынкаў збыту, блакавання таварных патокаў”.
Першапачаткова бюджэт быў зацверджаны з дэфіцытам 3 млрд 173,8 млн рублёў, але пасля ўнесеных на працягу года змяненняў — з прафіцытам 715,9 млн рублёў.
Агулам летась яго даходы склалі 39 млрд 585,2 млн рублёў (+0,5% да ўдакладненага гадавога плана). Асноўнымі крыніцамі сталі: падатак на прыбытак — 1 млрд 309,5 млн рублёў (-2,6%), падатак на даданую вартасць — 14 млрд 262,5 млн (-0,3%), даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці — 6 млрд 722,1 млн (+1,7%).
Выдаткі за год склалі 38 млрд 26,4 млн рублёў (-1,7%).
Таксама зацверджана справаздача аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за 2023 год. Яго даходы склалі 25 млрд 337,6 млн рублёў, выдаткі — 24 млрд 47,5 млн, зафіксаваны прафіцыт у памеры 1 млрд 290,1 млн рублёў.
Асноўнай крыніцай даходаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва сталі ўнёскі на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. Найбольшая ўдзельная вага ў выдатках бюджэту фонду склала выплата пенсій і дапамогі.
Летась 27 снежня міністр фінансаў Юрый Селівёрстаў заявіў (https://pozirk.online/be/news/57884), што бюджэт на 2023 год будзе выкананы без дэфіцыту. Паводле яго слоў, Мінфін прыняў шэраг мер, каб эканоміка магла “адаптавацца да санкцыйнага ціску, які быў беспрэцэдэнтным, і гатовых рэцэптаў, як жа з ім змагацца, не было”.
Сярод іншага Селівёрстаў згадаў прыняцце шэрагу нарматыўных актаў, змяненне ўмоў экспартнай падтрымкі імпарцёраў і страхавання фінансавых рызык.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа рынак працы могуць вярнуцца 10 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства