Эксперт: Захад не гатовы ісці на саступкі Лукашэнку, але асцярожнічае, баючыся яго справакаваць
19 чэрвеня, Позірк. Адносіны Беларусі з заходнімі краінамі зайшлі ў тупік, заявіў на анлайн-прэзетацыі сёмага аналітычнага дакладу “Беларускі трэкер перамен” асацыяваны аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах, былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.
У дакладзе сярод іншага адзначаецца, што ЕС і ЗША “не гатовыя ісці на саступкі рэжыму ў Мінску дзеля размарозкі адносін, пры гэтым яны паводзяць сябе вельмі асцярожна, баючыся справакаваць яшчэ большае абвастрэнне вайскова-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне за кошт дэструктыўных дзеянняў Лукашэнкі”.
Фактычна, удакладніў Слюнькін, заходнія краіны “прызналі адсутнасць у іх новых рэсурсаў і рычагоў, выкарыстанне якіх пры бягучай рэгіянальнай дыспазіцыі магло б змяніць паводзіны ўладаў у Беларусі”.
На думку эксперта, гэта “цэментуе цяперашняе становішча спраў, пакідаючы краіну зонай выключнага палітычнага, вайсковага, эканамічнага і інфармацыйнага дамінавання Расіі”.
Нягледзячы на тое, што ўпершыню за два гады “зафіксаваны трэнд на зніжэнне расійскага вайсковай прысутнасці, “інтэграцыйны трэк з Расіяй набліжае беларускія нормы да расійскіх, раствараючы існуючыя прававыя, нарматыўныя і сацыяльныя адрозненні паміж краінамі”, лічыць аналітык.
Ён звярнуў увагу, што МЗС Беларусі “пашырае геаграфію міжнародных кантактаў Лукашэнкі, скарачаючы адрыў ад Святланы Ціханоўскай”.
Пры гэтым прыярытэтным напрамкам міжнароднай дзейнасці дэмакратычных сіл, на думку Слюнькіна, з’яўляецца ўжо не лабіраванне санкцый, а “адвакатаванне захавання каналаў камунікацыі з беларускім грамадствам, неабходнасці выдачы віз і садзейнічання мабільнасці, недапушчэнні ізаляцыі беларусаў”.
Аналітычны даклад “Беларускі трэкер перамен” рыхтуецца групай беларускіх экспертаў раз на тры месяцы. Як адзначаюць яго аўтары, “ідэя прадукту палягае ў тым, каб замест звыклага для аглядальнікаў фокусу на асобных падзеях і штодзённым інфармацыйным шуме фіксаваць і аналізаваць больш агульныя трэнды”.
У каманду праекта, акрамя Слюнькіна, уваходзяць заснавальнік агенцтва Sense Analytics Арцём Шрайбман, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі, дырэктар Цэнтра новых ідэй Леся Руднік, незалежны сацыёлаг Філіп Біканаў, праграмны дырэктар “Беларускай Акадэміі” і старэйшы даследчык “Цэнтра новых ідэй” Генадзь Коршунаў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка