МУС: За пяць месяцаў 2024 года ў Гомельскай вобласці выяўлена больш за 300 “экстрэмісцкіх” злачынстваў

20 чэрвеня, Позірк. За пяць месяцаў 2024 года ў Гомельскай вобласці выяўлена “больш за 500 адміністрацыйных правапарушэнняў і 300 крымінальна каральных дзеянняў”, звязаных з “экстрэмізмам”, заявіў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкама Андрэй Майсейкаў на дыялогавай пляцоўцы ў Гомельскім універсітэце імя Ф.Скарыны.
Паводле слоў Майсейкова, якога цытуе дзяржвыданне “Гомельская праўда”, для спынення “экстрэмізму” ў вобласці ажыццяўляецца “пастаянны маніторынг розных інтэрнэт-рэсурсаў”, асаблівая ўвага пры гэтым надаецца “недапушчэнню ўключэння ў супрацьпраўную дзейнасць непаўналетніх і моладзі”.
У сваю чаргу старшыня камітэта ідэалагічнай працы і ў справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі заявіў, што праз “адсутнасць лічбавай гігіены” ахвярамі “падрыўной працы з боку ворагаў дзяржавы становяцца неакрэплыя розумы падлеткаў”.
Намеснік пракурора Гомельскай вобласці Юрый Булынка звярнуў увагу на наяўнасць у інтэрнэце “бескантрольнай колькасці інфармацыі, у тым ліку шкоднаснай, якая скажае рэчаіснасць”.
Больш за 90 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі “экстрэмісцкімі матэрыяламі” для наступнага іх унясення ў адпаведны спіс накіравана ў суды органамі пракуратуры Гомельскай вобласці з пачатку 2023 года, паведамляла ў чэрвені прэс-служба нагляднага ведамства.
Сцвярджалася, што асобам, прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці за дачыненне да згаданых матэрыялаў, вынесеныя “афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці паўторнага парушэння заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму”.
У траўні гэтага года пракуратура Мінска паведамляла, што па выніках маніторынгу інтэрнэт-парталаў, сацыяльных сетак, тэлеграм-каналаў і іншых рэсурсаў за 2023 год і мінулы перыяд 2024-га ў суды накіравана больш за 180 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Суды задаволілі больш за 160 такіх заяў.
З 2020 года пад выглядам барацьбы з “экстрэмізмам” і “тэрарызмам” беларускія ўлады працягваюць масавыя палітычныя рэпрэсіі.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+