Мінск выдаў Вільнюсу двух літоўскіх грамадзян, якія знаходзіліся ў вышуку

21 чэрвеня, Позірк. Двое літоўскіх грамадзян экстрадаваныя з Беларусі на запыт Вільнюса, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле інфармацыі ведамства, адзін з затрыманых — 20-гадовы мужчына — быў абвешчаны ў міжнародны вышук “за незаконнае захоўванне з мэтай збыту буйных партый какаіну і канабісу”, другі — 58-гадовы мужчына — “за наўмыснае прычыненне нажом цяжкіх цялесных пашкоджанняў”.
“Інфармацыя, якая паступіла па каналах Інтэрпола з Літоўскай Рэспублікі пра магчымае знаходжанне злачынцаў на тэрыторыі нашай краіны, была неадкладна накіраваная ў адпаведныя падраздзяленні крымінальнага вышуку тэрытарыяльных органаў унутраных спраў для правядзення неабходных праверак, — адзначыў у відэакаментарыі намеснік начальніка нацыянальнага бюро Інтэрпола Аляксей Вершэль. — У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў беларускія міліцыянеры вызначылі месцазнаходжанне грамадзян суседняй дзяржавы, якія хаваліся ад правасуддзя. Аднаго ўцекача затрымалі ў Мінску, другога — у Магілёве”.
Ён адзначыў, што Генеральная пракуратура разгледзела і здаволіла “просьбы, якія паступілі з Літвы”, аб выдачы гэтых асоб для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
“Працэдура адбылася ў пагранічным пункце пропуску Каменны Лог — Мядзінінкай”, — заявіў Вершэль.
24 траўня МУС паведаміла пра выдачу Літве 35-гадовага грамадзяніна, якога Вільнюс абвясціў у вышук па лініі Інтэрпола за групавое згвалтаванне непаўналетняй і іншыя дзеянні. Ведамства назвала той выпадак “паказальным прыкладам таго, што нягледзячы на санкцыйную палітыку шэрагу краін адносна Беларусі, канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж праваахоўнымі ведамствамі працягваецца”.
Як правіла, прапаганда выкарыстоўвае падобныя факты для запалохвання беларускіх грамадзян за мяжой — праціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, сцвярджаючы, што ўлады заходніх краін рана ці позна таксама пачнуць выдаваць людзей на запыт Мінска.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

