Беларускім тэнісістам для ўдзелу ва Уімблдоне зноў давядзецца падпісаць дэкларацыю аб нейтралітэце

23 чэрвеня, Позірк. Беларускім і расійскім тэнісістам для ўдзелу ва Уімблдонскім турніры неабходна, як і год таму, падпісаць дэкларацыю аб нейтралітэце, паведамляе ТАСС.
Уімблдон — адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема, праводзіцца ў Англіі на травяным пакрыцці. Спаборніцтвы асноўнай сеткі пройдуць 1–14 ліпеня.
20 красавіка 2022 года аргкамітэт Уімблдонскага тэніснага турніру часова адхіліў спартсменаў з Расіі і Беларусі ад удзелу ў спаборніцтвах. Рашэнне было прынятае ў сувязі з поўнамасштабнай вайной, развязанай РФ супраць Украіны, якая на пачатковым этапе і ў асобныя перыяды пасля вялася ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
31 сакавіка 2023 года Усеанглійскі клуб лаўн-тэніса і кракета (AELTC), які з’яўляецца арганізатарам спаборніцтваў, заявіў, што гатовы дапусціць спартсменаў з Беларусі і РФ да Уімблдона ў нейтральным статусе пры выкананні “адпаведных умоў”.
Адна з умоў — “забарона на выказванне падтрымкі ўварвання Расіі ва Украіну ў розных формах”. Паведамлялася, што ва ўдзеле таксама будзе адмоўлена тым гульцам, якія атрымліваюць “фінансаванне ад расійскай і/або беларускай дзяржавы (уключаючы спонсарства з боку кампаній, якія знаходзяцца пад кіраваннем або кантролем гэтых дзяржаў)”.
Беларускія тэнісісты пагадзіліся з такімі ўмовамі і згулялі на турніры.

- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Лёс Мадуры стаў сур'ёзным ударам для Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства


