Блогеры Андрэй і Вольга Павук завочна прыгавораныя да 12 і 8 гадоў зняволення адпаведна

24 чэрвеня, Позірк. Брэсцкі абласны суд завочна прыгаварыў блогера Андрэя Павука да 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, яго былую жонку, блогера Вольгу Павук — да 8 гадоў ва ўмовах агульнага рэжыму, паведаміла 24 чэрвеня служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.
Суд таксама пастанавіў аштрафаваць Андрэя Павука на 5 тыс. базавых велічыняў (200 тыс. рублёў), Вольгу Павук — на 2,5 тыс. б.в. (100 тыс. рублёў).
У публікацыі яны названы “кіраўнікамі экстрэмісцкага фарміравання “Рудабельская паказуха”.
Андрэй Павук абвінавачваўся паводле ч. 1 і 3 арт. 130, арт. 188, ч. 2 і 3 арт. 2031, ч. 1 арт. 3611, ч. 2 арт. 3612, ч. 2 арт. 3614, ч. 1 і 2 арт. 367, ч. 1 і 2 арт. 368, арт. 369, 3691, 370, 389, 391 Крымінальнага кодэкса.
Вольга Павук — паводле ч. 1 арт. 130, арт. 188, ч. 3 арт. 2031, ч. 1 арт. 3611, ч. 2 арт. 3612, ч. 2 арт. 3614, ч. 1 арт. 368, 369 КК.
З інфармацыі пракуратуры вынікае, што оперная спявачка і актывістка Маргарыта Ляўчук (ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 368, арт. 369, 370), блогер Ілля Салянкоў (ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 368, 369) і рок-музыка Уладзіслаў Наважылаў, вядомы як Lasley Knife з групы Gods Tower (ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 3611), якія праходзілі па той жа справе, завочна прыгавораныя да тэрмінаў ад 6 да 8 гадоў зняволення і аштрафаваныя на 500–800 б.в. (20–32 тыс. рублёў).
Былы муж Ляўчук, актывіст і культурны менеджар Аляксандр Чахоўскі (арт. 369, 370) завочна арыштаваны на 3 месяцы.
Вырак можа быць абскарджаны.
Пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да згаданых асоб стала вядома ў сярэдзіне сакавіка. Адметна, што Следчы камітэт, які паведаміў пра гэта, тады заявіў, што акрамя пералічаных абвінавачанымі па справе таксама праходзяць палітык Яўген Вільскі, архітэктар Вадзім Дзмітронак, былы чыноўнік Анатоль Котаў, кіраўнік арганізацыі “Наш дом” Вольга Карач, жонка экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Валерыя Цапкала, кіраўнік “Беларускага жаночага фонду” Вераніка Цапкала. Пра вынясенне ім якіх-небудзь завочных выракаў не паведамлялася.
Даведка “Позірку”:
- ч. 1 і 3 арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы;
- арт. 188 — паклёп;
- ч. 2 і 3 арт. 2031 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках;
- ч. 1 арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- ч. 2 арт. 3612 — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні;
- ч. 2 арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, здзейсненае паўторна;
- ч. 1 і 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
- ч. 1 і 2 арт. 368 — абраза прэзідэнта:
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады:
- арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
- арт. 370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў;
- арт. 389 — пагроза ў адносінах да суддзі або народнага засядацеля;
- арт. 391 — абраза суддзі ці народнага засядацеля.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


