У Беларусі чатыры новыя “экстрэмісцкія фарміраванні” — у тым ліку медыяпраекты “Звычайная раніца” і Media IQ

25 чэрвеня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 18 чэрвеня прызнаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” грамадскую арганізацыю, ваенна-патрыятычны клуб і два медыяпраекты.
Адпаведная інфармацыя ўнесеная 25 чэрвеня ў абноўлены пералік на сайце МУС.
Да “фарміраванняў” аднесеныя грамадская арганізацыя “Громадська організація “Білорусь 2.0 Робімо Разам” (зарэгістраваная ў Адзіным дзяржаўным рэестры прадпрыемстваў і арганізацый Украіны), ваенна-патрыятычны клуб “Літвіны” (створаны ў 2022 годзе ў Літве), а таксама медыяпраекты Media IQ і “Звычайная раніца”.
КДБ называе людзей, на яго думку, датычных да дзейнасці азначаных арганізацый: Сяргей Бульба (Чыслаў), Таццяна Мартынава, Васіль Верамейчык, Міхаіл Кучараў, Андрэй Кушнераў, Павел Шарапін, Сяргей Юрчанка, Вольга Пашкевіч, Іосіф Дулеба (“Білорусь 2.0 Робімо Разам”); Сяргей Шалыгін, Сяргей Бародзіч, Міхаіл Мацкевіч, Аляксандр Клачко, Аляксандра Пуцыковіч, Сяргей Чапега (“Літвіны”); Надзея Белахвосцік, Аляксей Худанаў, Дар’я Глухава, Павел Быкоўскі, Алена Верашчагіна, Антон Сайфулаеў, Паліна Пяткевіч, Аляксей Шунтаў, Ала Шарко, Віктар Малішэўскі (Media IQ); Канстанцін Місуна (Каверын), Людміла Лабунская (Міласлаўская) (“Звычайная раніца”).
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на 25 чэрвеня 222 пазіцыі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні траўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.780 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваНа беларускіх метэастанцыях за апошнія тры дні зафіксавана 12 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПроста вызвалення тых, хто знаходзіцца ў няволі з палітычных матываў, мала для выхаду з гуманітарнага крызісу — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПрадстаўнік BelPol заклікаў павялічыць маштаб санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, якіх зараз "вельмі мала"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



