На Алімпіядзе выступіць толькі адзін беларускі барэц
26 чэрвеня, Позірк. Ураджэнец Дагестана (Расія) Абубакар Хаслаханаў стане адзіным прадстаўніком беларускай барацьбы на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
Пра гэта “з вялікім шкадаваннем” паведаміла 26 чэрвеня Беларуская федэрацыя барацьбы (БФБ).
Арганізацыя канстатавала, што 9 з 10 барцоў, якія заваявалі алімпійскія ліцэнзіі, у Парыжы не выступяць.
“Беларуская федэрацыя барацьбы расчараваная сітуацыяй, якая складваецца вакол нашых спартсменаў у МАК”, — гаворыцца паведамленні БФБ.
15 чэрвеня Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) паведаміў аб допуску да Алімпіяды 11 беларускіх спартсменаў у нейтральным статусе.
Адзначалася, што ўсе яны ўхваленыя нейтральнай групай па праверцы адпаведнасці спартсменаў кваліфікацыйным патрабаванням (AINERP), якую МАК заснаваў у сакавіку гэтага года.
Да спаборніцтваў па шашэйных велагонках дапушчаная Ганна Церах, скачках на батуце — Віялета Бардзілоўская і Іван Літвіновіч, цяжкай атлетыцы — Сюзанна Валадзько і Яўген Ціханцоў, барацьбе — Ягор Акуліч, Уладзіслаў Казлоў, Абубакар Хаслаханаў, Дзмітрый Зарубскі, Віялета Рэбікава, Крысціна Сазыкіна.
МАК падкрэсліў, што спіс не канчатковы. Ён будзе абнаўляцца па меры прыняцця рашэнняў AINERP.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ў заяве 17 чэрвеня выказаў “неразуменне і абурэнне” з нагоды складу спартсменаў, дапушчаных да Алімпіяды.
“Па невытлумачальных прычынах не дапушчаныя да ўдзелу тыя атлеты, якія паспяхова прайшлі праверкі, удзельнічалі ў кваліфікацыйных спаборніцтвах і змаглі выйграць ліцэнзіі”, — гаварылася ў паведамленні.
“НАК Беларусі працягне перамовы з МАК і будзе змагацца індывідуальна за кожнага спартсмена — за яго права выступіць на Гульнях, — адзначалася ў заяве. — Канчатковае рашэнне аб тым, хто паедзе на Алімпіяду, будзе прынятае НАК сумесна з федэрацыямі па відах спорту, а таксама спартсменамі”.
Пры гэтым, удакладнілі ў арганізацыі, “адзін з асноўных аб’ектыўных прынцыпаў: павінны выступаць толькі тыя, хто змог заваяваць ліцэнзію на гульні ў жорсткіх, абмежаваных і дыскрымінацыйных умовах, якія склаліся ў сусветным спорце на сённяшні дзень”.
У сваёй заяве НАК Беларусі выказваў незадаволенасць менавіта складам барцоў, у якім не аказалася наймацнейшых і тытулаваных атлетаў, якія раней заваявалі алімпійскія ліцэнзіі.
Сярод дапушчаных да Алімпіяды адсутнічалі Магамедхабіб Кадымагамедаў, Аляксандр Гуштын, Павел Глінчук, Вераніка Іванова, Ванэса Каладзінская, Ірына Курачкіна, Арыян Цютрын, Дзяніс Храмянкоў.
Спартыўны партал by.tribuna.com 15 чэрвеня звярнуў увагу на прыналежнасць Глінчук і Івановай да спорткамітэта Мінабароны, Кадымагамедава і Каладзінскай — да спартыўнага таварыства “Дынама”, якое апякуецца МУС. Гуштын у 2019 годзе ўдзельнічаў у Сусветных ваенных гульнях.
Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 года.
28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, МАК заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт апынуўся амаль у поўнай ізаляцыі.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартсмену нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз яго пашпарт”.
28 сакавіка МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям у відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расійскія атлеты могуць спаборнічаць “у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў” (без выкарыстання сцяга, гімна і іншай сімволікі сваіх дзяржаў) і толькі ў тым выпадку, калі яны “актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеянняў” і не маюць дзеючых кантрактаў з сілавымі і ваеннымі ведамствамі сваіх краін.
З аналагічнымі ўмовамі 8 снежня МАК дапусціў індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў АГ-2024 у нейтральным статусе.
- ЭканомікаУ Беларусі знізілася доля продажаў тавараў айчыннай вытворчасці — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прадстаўнік МЗС РФ пагражае Украіне і "яе спонсарам" за любую агрэсію супраць Беларусі
- ПалітыкаЛукашэнка прызнаў "днр" і яе кіраўніка — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
У беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA
- Палітыка
Беларуская місія амерыканскага агенцтва USAID адкрыла офіс у Вільнюсе
- Палітыка, ЭканомікаУ беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
У Беларусі за "экстрэмізм" заблакавана больш за 5 тыс. інтэрнэт-рэсурсаў — кіраўнік Мінінфарма Маркаў
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня
- Грамадства
Беларускія першакурснікі польскіх ВНУ змогуць падаць дакументы на візу без папярэдняй рэгістрацыі
- Палітыка, Эканоміка
Raiffeisenbank прадасць "Прыёрбанк" інвестару з ААЭ да канца года
- Палітыка
У Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Улада дыктатараў абапіраецца не на праўду, а на фізічны гвалт
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь уехаў 2.381 грамадзянін Украіны — Дзяржпагранкамітэт
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 4,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Юрыст Данелюс асуджаны ў Літве на 9 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць Беларусі
Лукашэнка запатрабаваў спыніць "кланяцца імпартнаму яблыку"
- Палітыка
Беларускія танкісты адправіліся ў Расію пераймаць вопыт вайны ў "прамых удзельнікаў СВА"
- Палітыка
Часовы павераны ЗША ў Беларусі "рашуча асудзіў" прапагандысцкі фільм з удзелам палітвязня Зянковіча
- ПалітыкаУ Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Кітай прадаставіць Беларусі 300 млн юаняў для рэалізацыі ўзгодненых праектаў
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях падоўжана на 20–22 верасня
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча
- ПалітыкаКачанава запрасіла ў Беларусь кіраўніцтва УгандыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар
- Палітыка
У Савеце Еўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
Сілавікі правялі масавыя затрыманні ў Глыбокім і Століне
- Грамадства, ПалітыкаКраіны ЕС фіксуюць амаль на 40% больш спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, чым у жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў