Чацвёртае пасяджэнне кансультатыўнай групы ЕС і беларускіх дэмсіл запланаванае на снежань — Вячорка

26 чэрвеня, Позірк. Чацвёртае пасяджэнне кансультатыўнай групы Еўрасаюза і беларускіх дэмакратычных сіл плануецца правесці ў снежні гэтага года, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Каментуючы вынікі трэцяга пасяджэння групы, якое завяршылася 25 чэрвеня ў Брусэлі, ён адзначыў, што ў ім узялі ўдзел па 17 прадстаўнікоў бакоў. Дэмсілы прадстаўлялі Ціханоўская, прадстаўнікі яе офіса, АПК, Каардынацыйнай рады, праваабарончых і грамадскіх арганізацый, медыя.
Абмяркоўваўся “ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з легалізацыяй беларусаў у краінах ЕС, дыпламатычныя намаганні па вызваленні палітвязняў, фінансавая падтрымка незалежных СМІ і ініцыятыў”, сказаў Вячорка.
Таксама гаворка ішла аб неабходнасці падтрымаць пасажырскія зносіны і адкрыць межы для беларусаў, працягнуць выдачу шэнгенскіх віз праз еўрапейскія консульствы ў Мінску.
Дэлегацыі абмеркавалі павелічэнне колькасці студэнцкіх стыпендый у еўрапейскіх ВНУ і абменаў для маладых беларусаў, магчымасці іх стажыровак у краінах ЕС і Бруселі.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаФрыдман: Новыя ўлады Сербіі ў дачыненні да Беларусі, хутчэй за ўсё, будуць прытрымлівацца курсу ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваКаля 150 тыс. беларускіх турыстаў штогод наведваюць ААЭ — амбасадарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМінск вырашае пастаўленыя Злучанымі Штатамі пытанні для вяртання іх амбасады ў Беларусь — РыбакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


