Галоўчанка запатрабаваў ад МЗС павялічыць і разнастаіць экспарт
28 чэрвеня, Позірк. “Неабходныя канкрэтныя вынікі ў частцы збалансаванасці знешняга гандлю і росту нашага экспарту, яго наменклатурнай і краінавай дыверсіфікацыі”, — такое даручэнне даў калектыву Міністэрства замежных спраў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, прадстаўляючы 28 чэрвеня новага кіраўніка ведамства Максіма Рыжанкова.
Паводле слоў кіраўніка ўрада (відэафрагмент выступу апублікавала прэс-служба Савета міністраў), дыпламаты “выконваюць вялікі аб’ём працы” ў “цяперашніх традыцыйна няпростых геапалітычных умовах”.
Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы 27 чэрвеня былога першага намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Рыжанкова на пасаду міністра замежных спраў, назваў яго “жорсткім і патрабавальным” кіраўніком: “МЗС трэба прыводзіць у прытомнасць. Кажу адкрытай мовай: страсянуць МЗС трэба, каб яно пачало працаваць”.
Паводле яго слоў, Рыжанкоў і Галоўчанка павінны арганізаваць працу такім чынам, каб “МЗС займаўся сваімі пытаннямі і рэалізоўваў тое, што ён павінен рэалізаваць для краіны”.
“Усе пытанні. І [задзейнічаць першага віцэ-прэм’ера Мікалая] Снапкова па Кітаю, і [былога амбасадара ў РФ, а цяпер кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыя] Крутога па Расіі. І на далёкай дузе адказны ў нас будзе міністр (Індыя таксама ў цябе будзе) і прэм’ер-міністр. Гэта далёкая дуга. Усё павінна сыходзіцца ў МЗС”, — сказаў ён.
Паводле даных Нацыянальнага банка, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за студзень — красавік 2024 года склаў 31 млрд 383,4 млн долараў — на 3,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (30 млрд 442,3 млн).
Экспарт склаў 15 млрд 614,5 млн долараў (15 млрд 294,6 млн; +2,1%), імпарт — 15 млрд 768,9 млн (15 млрд 147,8 млн; +4,1%). Адмоўнае сальда склалася на ўзроўні 154,3 млн долараў (годам раней было дадатным — 146,8 млн).
Імпартаёмістасць валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені — красавіку 2024 года склала 69,6% — на 3,6 працэнтнага пункта больш, чым за першую траціну 2023-га.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаНа канец кастрычніка 2024 года было дабудавана 40% малочна-таварных комплексаў ад плана — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСпажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь год — на 5,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка