У снежні Расія завербавала на вайну больш за 150 замежнікаў, у тым ліку беларусаў — СЗВ Украіны

26 снежня, Позірк. Расія працягвае “сістэмна прыцягваць замежных грамадзян да вайны”, заявіў кіраўнік Службы замежнай выведкі Украіны Алег Івашчанка.
“Толькі за снежань замежная выведка выявіла больш за 150 замежнікаў з 25 краін, якія былі завербаваныя ў расійскае войска. Яшчэ каля 200 рыхтуюцца далучыцца да УС рф”, — сказаў Івашчанка (асаблівасці напісання захаваныя).
Паводле яго слоў, “асноўнымі крыніцамі камплектавання” расійскай арміі з’яўляюцца дзяржавы “постсавецкай прасторы і краіны Глабальнага Поўдня” — Беларусь, Таджыкістан, Узбекістан, Куба, Кенія, Кітай і інш.
Больш дакладнай інфармацыі па краінах кіраўнік СЗВ не прадставіў.
У якасці асноўнай матывацыі замежнікаў ён назваў “фінансавае ўзнагароджанне, спрошчанае грамадзянства і амністыю для асуджаных”.
РФ “мэтанакіравана гуляе на эканамічнай нестабільнасці бедных краін і абмежаваных шляхах легальнай міграцыі, ператвараючы гэтыя фактары ў сродак кантролю і ціску”, дадаў Івашчанка.
“Прысутнасць грамадзян Кітая, Кубы або афрыканскіх краін актыўна выкарыстоўваецца [Расіяй] у прапагандысцкіх наратывах як доказ падтрымкі з боку “незаходняга свету”, — падкрэсліў кіраўнік украінскай замежнай выведкі.
У верасні ўкраінскі праект “Хачу жыць” паведамляў, што прынамсі 596 грамадзян Беларусі падпісалі кантракт з Узброенымі сіламі Расіі за першую палову 2025 года.
28 красавіка праект апублікаваў імёны 742 грамадзян Беларусі, якія ваявалі або ваююць на баку Расіі.
24 лютага 2022 года РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны канфлікт у Еўропе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прадаставіў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а затым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследвальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

