Пасля вызвалення ў Беларусі пяці ўкраінцаў Ціханоўская заступілася за ўсіх палітвязняў

29 чэрвеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская “з палёгкай даведалася, што пяць палітычна асуджаных украінскіх грамадзянскіх вызваленыя ў Беларусі і шчасна адпраўленыя дадому”.
На сваёй старонцы з сацыяльнай сеткі Х палітык падзякавала прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму і “ўсім, хто працаваў над тым, каб гэта стала магчымым”.
“Мы мусім вызваліць больш за 1.400 беларусаў, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюцца ў якасці палітычных вязняў, многія з іх — за падтрымку Украіны”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Увечары 28 чэрвеня Зяленскі і кіраўнік яго офіса Андрэй Ярмак паведамілі, што Украіне “ўдалося вызваліць з расійскага палону яшчэ 10 чалавек”. У ліку вызваленых і перададзеных Кіеву згаданыя “пяць грамадзянскіх, якія былі захопленыя ў Беларусі і пазбаўленыя волі”.
Гаворка пра Мікалая Швеца, затрыманага пасля дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах (Мінская вобласць), асуджаных паводле арт. 3581 КК (агентурная дзейнасць) Паўла Купрыенку (7 гадоў зняволення) і Людмілу Ганчарэнка (тэрмін невядомы), паводле арт. 358 (шпіянаж) — Наталлю Захаранка (9 гадоў), паводле арт. 3614(садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — Кацярыну Бруханаву.
Беларуская праваабарончая супольнасць раней прызнала Купрыенку, Захаранка і Бруханаву палітвязнямі. Швец і Ганчарэнка адпаведнага статусу не мелі, але ўзгадваліся ў кантэксце спраў палітычна матываванага характару.
На 29 чэрвеня ў Беларусі 1.420 чалавек, якіх праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі. У рэальнасці грамадзян, якія зазналі рэпрэсіі у той ці іншай форме, значна больш.
Затрыманы пасля дыверсіі ў Мачулішчах Мікалай Швец і яшчэ чатыры грамадзяніны Украіны перададзеныя Кіеву (дапоўнена)


- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларускія незалежныя СМІ застаюцца медыя для Беларусі — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМедыяменеджар Аляксандраў на канферэнцыі БАЖ: Дзякуй усім, што беларуская журналістыка працягваеццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
