Намесніца старшыні “Белнафтахіма” назвала “найбольш літасцівым” падаражанне бензіну на 1 капейку ў тыдзень

30 чэрвеня, Позірк. “Найбольш літасцівым і прадказальным” назвала механізм падаражэння маторнага паліва ў Беларусі на 1 капейку ў тыдзень намесніца старшыні дзяржаўнага канцэрна “Белнафтахім” Святлана Гурына.
У інтэрв’ю галіноваму выданню “Нафтахімія” яна паведаміла аб цэнавай палітыцы аб’яднання “ў разрэзе часу”.
“Спажыўцы яшчэ памятаюць перыяды, калі цэны на паліва павышаліся на пэўны працэнт. Яго велічыня, як цяпер “капеечка” на тыдзень, таксама фарміравалася ў якасці кампраміснага рашэння, зыходзячы з умоў працы вытворцаў нафтапрадуктаў і сітуацыі на рынку. Да “капеечкі” мы прапрацоўвалі розныя варыянты, вывучалі вопыт суседніх краін і нават Кітая. Спрабавалі прымерыць на сябе і формульнае цэнаўтварэнне. Маніторылі гэты метад, вырашалі, наколькі ён для нас прымальны”, — сказала Гурына.
Паводле яе слоў, нафтавы бізнес — “вельмі валацільны”, і “большасць механізмаў [цэнаўтварэння], прывязаных да штохвіліннай кан’юнктуры рынку, дастаўляе пэўныя нязручнасці пакупнікам паліва на АЗС і парушае схему іх бягучага планавання выдаткаў”. Таму, дадала Гурына, канцэрн пастараўся “мінімізаваць негатыўныя рэакцыі”.
“Адна капейка — гэта прыкладна 0,4% павышэння цаны, і мы загадзя абвясцілі, што ў бліжэйшыя восем тыдняў паліва будзе па ледзь-ледзь даражэць роўна на столькі. Гэта своеасаблівы спосаб дэмпфавання змены цэн на ўнутраным рынку. Мне здаецца, спажыўцы нас разумеюць. Падобны механізм, дарэчы, выкарыстоўваецца ў РФ, дзе кошт паліва на АЗС мянеюцца, але таксама нязначна”, — адзначыла прадстаўніца аб’яднання.
20 траўня “Белнафтахім” абвясціў аб паэтапным павышэнні кошту аўтамабільнага паліва на 8 капеек — па капейцы на працягу васьмі тыдняў. Чарговае, шостае, падаражанне адбылося 25 чэрвеня.
У цяперашні час гранічныя цэны на АЗС складаюць: АІ-92-К5-Еўра — 2,32 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 2,42 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2,64 рубля, ДТ-К5 — 2,42 рубля.
Да абвяшчэння згаданага плана цэны на маторнае паліва змяняліся 5 траўня 2023 года. Тады канцэрт дзясяты раз запар знізіў іх на 1 капейку.
Праведзены раней “Позіркам” аналіз даных Еўразійскай эканамічнай камісіі паказаў, што па дарагавізне бензіну Беларусь займае другое месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе, дызельнага паліва — чацвёртае.
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+