У прылеглых да Украіны раёнах вайскоўцам дазволена выстаўляць блокпасты і правяраць аўтамабілі
30 чэрвеня, Позірк. Падчас адпрацоўкі пытанняў бяспекі дзяржаўнай мяжы вайскоўцы Сіл спецыяльных аперацый (ССА) “могуць выконваць задачы на розных участках мясцовасці, а таксама арганізоўваць блокпасты, ажыццяўляць праверку машын і дакументаў”, паведаміў 30 чэрвеня тэлеграм-канал Гомельскага аблвыканкама.
“Сілы спецыяльных аперацый у цесным узаемадзеянні з ракетнымі войскамі і артылерыяй працягваюць выконваць вучэбна-баявыя задачы ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях у рамках раптоўнай праверкі гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл”, — адзначаецца ў паведамленні.
Падкрэсліваюцца, што вайскоўцы “адпрацоўваюць пытанні па ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай мяжы на магчымых кірунках незаконнага пранікнення ўзброеных груп баевікоў, перакрыцця каналаў дастаўкі зброі, боепрыпасаў і іншых сродкаў, а таксама выконваюць шэраг іншых задач”.
Абвастрэнне становішча на беларуска-ўкраінскай мяжы адбылося 20 чэрвеня. У той дзень Дзяржпагранкамітэт заявіў, што Украіна канцэнтруе на мяжы цяжкае ўзбраенне. 21 чэрвеня ў Беларусі пачалася праверка войскаў з выхадам частак і падраздзяленняў на палігоны і ўчасткі мясцовасці ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Украінскія ўлады пацвердзілі, што нарошчваюць абарону на мяжы з Беларуссю, але абверглі абвінавачванні ў правакацыях.
28 чэрвеня Дзяржпагранкамітэт заявіў аб актывізацыі ўкраінскай выведкі, знаходжанні ў паласе адказнасці Жытомірскага памежнага атрада (тэрыторыя мяжуе з Гомельскай вобласцю) падраздзяленняў “Рускага добраахвотніцкага корпуса”, выяўленні ў памежжы схованкі з выбухоўкай.
Праз некалькі гадзін Мінабароны абвясціла аб вывядзенні дывізіёна рэактыўнай сістэмы залпавага агню “Паланэз” з поўным боекамплектам — у сувязі са “складаным становішчам паблізу дзяржаўнай мяжы”.
29 чэрвеня, характарызуючы сітуацыю на мяжы з Украінай, начальнік упраўлення зенітных ракетных войскаў камандавання ВПС і СПА Беларусі Андрэй Севярынчык заявіў, што “абстаноўка ў паветранай прасторы напружаная”.
“У апошні час мы фіксуем рэзкае павелічэнне колькасці палётаў беспілотных лятальных апаратаў, якія вядуць выведку ў прымежных раёнах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, — сказаў военачальнік. — Адзначаецца пастаяннае парушэнне дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы нашай дзяржавы”.
Паводле яго слоў, не заўсёды можна адкрыта расказаць пра ўсе факты, але “ні адно парушэнне не застаецца без уздзеяння”.
У гэты ж дзень тэлеканал АНТ апублікаваў фрагмент інтэрв’ю начальніка Генштаба — першага намесніка міністра абароны Паўла Муравейкі, які заявіў, што ў апошнія тыдні Беларусь назірае “пакуль нічым не абгрунтаваную і пакуль незразумелую актыўнасць” паблізу мяжы з Украінай.
Паводле яго слоў, сярод іншага ў горад Оўруч у Жытомірскай вобласці Украіны “прыбылі падраздзяленні спецыяльнага прызначэння 1-й прэзідэнцкай брыгады”. Беларусь у гэтай сітуацыі “вымушаная перамяшчаць” на мяжу “падраздзяленні, уступаць ва ўзаемадзеянне з органамі памежнай службы, нарошчваць асобныя кірункі і рыхтавацца да 0прыкрыцця, а таксама рухаць часам артылерыю для таго, каб своечасова быць здольнымі адрэагаваць”.
“Не хацелася б, каб наша паўднёвая суседка павялася на нечыя ўказанні і паспрабавала паспытаць беларусаў на зуб”, — заявіў Муравейка.
Напружанасць на беларуска-ўкраінскай мяжы нарастае, у сваю чаргу заявіў 29 чэрвеня намеснік камандуючага Сіламі спецыяльных аперацый па ідэалагічнай працы Вадзім Лукашэвіч.
“У нас маецца інфармацыя пра тое, што Украіна сцягвае да нашых межаў войскі, узбраенне, вайсковую тэхніку, — сказаў ён. — У прыватнасці, у Жытомірскай вобласці размешчаныя амерыканскія баявыя машыны пяхоты, рэактыўныя сістэмы залпавага агню, цяжкая дальнабойная артылерыя і іншая тэхніка”.
Лукашэвіч заявіў, што ва Узброеных сіл Украіны (УСУ) “не ўсё добра на фронце”, аднак, “нягледзячы на велізарныя страты, недахоп тэхнікі”, да межаў Беларусі сцягваюць “вялікую колькасць асабістага складу”.
“Вайскоўцы УСУ пастаянна займаюцца піярам таго, што нібыта будуюць абарончыя пазіцыі, будуюць абарончыя збудаванні, мінна-выбуховыя загароды на нашай мяжы, — сказаў ідэолаг ССА. — Пры гэтым спрабуюць паказаць усім, што яны нібыта рыхтуюцца абараняцца. Але мы дакладна ведаем, што ў шэрагу мінна-выбуховых загарод маюцца праходы, яны іх абсталявалі. Для чаго яны гэта зрабілі? Напэўна, каб у далейшым праз гэтыя праходы была магчымасць пранікнуць на нашу тэрыторыю дыверсійна-выведвальным групам праціўніка, рэйдавым атрадам, каб на нашай беларускай зямлі правесці дыверсіі, тэрарыстычныя акты”.
Лукашэвіч паўтарыў прапагандысцкі наратыў пра тое, што “гарачы канфлікт” побач з Беларуссю развязаны “кааліцыяй заходніх краін”, якая “прадпрымае спробы ўцягнуць” беларускую дзяржаву ў вайну.
Украінскі бок зноў абверг заявы беларускіх выступоўцаў аб агрэсіўных намерах Кіева.
У апошні час “Беларусь актывізавала інфармацыйныя ўкіды адносна ўмацавання з боку Украіны, у прыватнасці ў межах Жытоміршчыны”, заявіў 29 чэрвеня спікер украінскай Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка.
Прадстаўнік ведамства сказаў, што Мінску “мроіцца сцягванне самых разнастайных падраздзяленняў, усяго наяўнага ўзбраення і тэхнікі”.
“Каго і што яны толькі не згадвалі, і хто ўжо толькі не рабіў такія заявы. Верагодна, і самі заблыталіся ў сваіх паказаннях. Гэта зноў вельмі нагадвае тэзісы пра тое, “адкуль рыхтаваўся наступ”. Магчыма, і карты ўжо намалявалі”, — адзначыў Дземчанка, зрабіўшы адсылку да вядомага выслоўя-мему Аляксандра Лукашэнкі пра “чатыры пазіцыі”.
- Грамадства, Палітыка
Працэсы адраджэння, нацыянальнага будаўніцтва павінны ісці не толькі ў культуры ці адукацыі — Коўшык
- Грамадства, Палітыка
Беларусы сталі часцей называць агульны менталітэт адным з фактараў, якія аб'ядноўваюць нацыю — Вардамацкі
- Палітыка
"Белсат" працягне працу ў Расіі пасля прызнання "непажаданай арганізацыяй"
- Палітыка
Больш за сто палонных з Курскай вобласці расійскіх ваенных знаходзіцца ў Беларусі ў працэсе абмену — Мінабароны РФ
- Палітыка
Хрэнін не лічыць Расію вінаватай у развязванні вайны супраць Украіны, але супярэчыць Лукашэнку ў трактоўцы падзей
- Грамадства, Палітыка
Польшча ўзводзіць электронны бар'ер на Заходнім Бугу
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа апошнія паўмесяца на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 70 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года Польшча спыніла больш за 25 тыс. спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка з пачатку года выраслі на 16,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Вясна": З пачатку года больш за 55 чалавек затрымана пры вяртанні ў Беларусь
- Грамадства, Палітыка
Праваабаронца і журналіст Сяргей Сыс аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук за ўдзел у праграме "Белсата"
- Грамадства, Палітыка
Гісторык Мельнікаў прыгавораны да пазбаўлення волі за інтэрв'ю “Еўрарадыё”, якое на той момант не было прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”
- Палітыка
Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — Вячорка (дапоўнена)
- ПалітыкаВыбары-2025 могуць даць імпульс для новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі — намеснік кіраўніка МЗС ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЛатушка заклікаў падвергнуць санкцыям больш беларускіх банкаў і ўзмацніць кантроль за фінсектарамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАльтэрнатывы санкцыям няма, але інструмент не выкарыстоўваецца напоўніцу, лічыць ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка разлічвае на "сумесныя дзеянні" з Іранам "падчас вострай абстаноўкі на Блізкім Усходзе" і ля межаў Беларусі
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве працуюць з заявамі каля 60 пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі — намеснік генпракурораМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Судаленка: Важна не пакідаць без абскарджання ніводнае злачынства рэжыму
- ПалітыкаСкарга на апраўдальны прысуд экс-байцу САХРа Гараўскаму ўсё яшчэ разглядаецца — FIDHМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў 2024 года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 17,5% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь зноў уехала больш за 2,5 тыс. украінскіх грамадзян — Дзяржпагранкамітэт
- Палітыка
Ціханоўская: Беспакаранасць спараджае пачвараў
- ПалітыкаСпецтрыбунал для рэжыму ў Беларусі — лепшае рашэнне супраць беспакаранасці, лічыць еўрадэпутат ЖалімасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Долар і расійскі рубель патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня
- ПалітыкаПрадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі?
- ПалітыкаЕўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі? (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Саўдзельнік" затрыманага японца абвінаваціў беларускія спецслужбы ў хлусні