Беларусь і Канада змогуць пераадолець “часовыя цяжкасці” ў стасунках, лічыць Лукашэнка
1 ліпеня, Позірк. Геаграфічная аддаленасць Мінска і Атавы не перашкаджала беларусам і канадцам “знаходзіць агульныя інтарэсы, ствараць сем’і, развіваць гандаль і аказваць узаемную падтрымку ў складаных жыццёвых сітуацыях”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 1 ліпеня з Днём Канады жыхароў гэтай краіны.
“Сумесныя праекты ў прамысловасці, навуцы, адукацыі і спорце, у тым ліку такі любімы ў нашых краінах хакей на лёдзе, дазвалялі нам лепш разумець адзін аднаго”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Лукашэнка лічыць, што “назапашанае на працягу дзесяцігоддзяў бясцэннае багацце кантактаў паміж беларускімі і канадскімі сем’ямі, простымі людзьмі, навукоўцамі і бізнесам дапаможа пераадолець часовыя цяжкасці і аднавіць паўнацэнны міждзяржаўны дыялог”.
У сваю чаргу кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская падзякавала Атаву за “паслядоўную падтрымку Канадай дэмакратыі і свабоды ў Беларусі”.
“Мы заўсёды будзем памятаць, як Канада адыграла вядучую ролю ў асуджэнні парушэнняў правоў чалавека рэжымам і падтрымлівала наш народ”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Канада не прызнае Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі, з’яўляецца адным з найбольш непрымірымых крытыкаў дзейнага рэжыму і паслядоўных прыхільнікаў беларускіх дэмакратычных сіл.
Апошні на гэты момант пакет санкцый — у дачыненні да 21 грамадзяніна Беларусі, датычнага да рэпрэсій, — Канада прыняла сёлета ў красавіку, калі Ціханоўская наведвала Атаву.
У жніўні 2023 года Канада ўвяла санкцыі ў дачыненні да 9 фізічных і 7 юрыдычных асоб — за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі і падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Тады пад абмежаванні трапілі чыноўнікі, суддзі і прапагандысты. Санкцыі таксама былі скіраваныя на Мінабароны, МУС, “ваенна-вытворчыя і тэхналагічныя кампаніі”.
Урад Беларусі ўнёс Канаду ў лік “недружалюбных краін”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка