ВС адхіліў скаргу на вырак асуджанай за супрацу з “Белсатам” Мацяш

1 ліпеня, Позірк. Вырак асуджанай за супрацу з тэлеканалам “Белсат” Анастасіі Мацяш — 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму — пакінуты без змен, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Паводле інфармацыі БАЖ, Вярхоўны суд прыняў адпаведнае рашэнне па выніках разгляду апеляцыйнай скаргі 28 чэрвеня.
19 красавіка Мінскі гарадскі суд прызнаў Мацяш вінаватай паводле ч. 3 арт. 3611 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні). Суддзя Святлана Макарэвіч не толькі пазбавіла жанчыну свабоды, але таксама аштрафавала на 500 базавых велічыняў (20.000 рублёў) і пастанавіла спагнаць “102.415 рублёў і 12 капеек як даход, атрыманы злачынным шляхам”.
Згодна з прыгаворам, Мацяш з 19 чэрвеня 2021 года па 15 лістапада 2023-га з’яўлялася “моўным кансультантам Польскага тэлебачання “TVP”, у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал “БЕЛСАТ tv BELSAT”. Яна нібыта вяла моўныя кансультацыі, перакладала, карэктавала і рэдагавала тэксты.
Мацяш віну не прызнала.
Паводле даных БАЖ, у Беларусі 38 прадстаўнікоў медыя знаходзяцца ў няволі.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 8 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка



