Прыярытэтам Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы названа барацьба з уплывам Беларусі і РФ

1 ліпеня, Позірк. Дзяржпадтрымку атрымаюць у першую чаргу тыя аддзяленні Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), “якія штодня бяруць на сябе найбольшую нагрузку па супрацьдзеянні дэстабілізацыі, дэзінфармацыі, кібератакам і выведніцкай працы ў краіне, арганізаванай Расіяй і Беларуссю”, заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональдзь Туск.
Паводле інфармацыі польскіх СМІ, кіраўнік урада сказаў пра гэта 1 ліпеня ў Жэшуве (Прыкарпацкае ваяводства), абвяшчаючы пра аднаўленне 1 ліпеня дзейнасці закрытых сем гадоў таму аддзяленняў ABW.
“Мы ўжо кажам пра гэта адкрыта, таму што ў апошні час з’явілася занадта шмат такіх падзей і фактаў, каб маглі ўзнікаць якія-небудзь сумневы адносна таго, хто стаіць за гэтымі спробамі дэстабілізацыі”, — адзначыў Туск.
Рашэнне ліквідаваць 10 аддзяленняў ABW прыняла ў жніўні 2017 года Беата Шыдла, якая тады займала пасаду прэм’ер-міністра. На яе загад былі закрытыя аддзяленні ў Быдгашчы, Кракаве, Лодзі, Ольштыне, Аполе, Радоме, Жэшуве, Шчэціне, Вроцлаве і Зялёна-Гуры. Пасля гэтага ў структуры ABW заставалася пяць падраздзяленняў: у Беластоку, Гданьску, Любліне, Катавіцы і Варшаве.
Паводле інфармацыі польскіх СМІ, 1 ліпеня аднаўляецца праца раней закрытых аддзяленняў і адкрываецца новае — у Познані.
Пра выдзяленне 100 млн злотых (25,2 млн долараў) на ўмацаванне Агенцтва ўнутранай бяспекі і Агенцтва выведкі Польшчы з рэзерву прэм’ер-міністра і аднаўленні прадстаўніцтваў ABW Туск паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 14 траўня.
4 чэрвеня ў Польшчы распачала працу Камісія па расследаванні расійскага і беларускага ўплыву, якую ўзначальвае кіраўнік службы контрвыведкі генерал Яраслаў Стружык. Камісія будзе займацца перыядам з 2004 па 2024 год, першая справаздача аб яе працы, згодна з рэгламентам, павінна быць прадстаўленая на працягу 60 дзён.
Камісія па расследаванні расійскага ўплыву афіцыйна створана летась з ініцыятывы былой кіруючай партыі “Закон і справядлівасць” (PiS). 29 лістапада 2023 года яна прадставіла частковую справаздачу, у якой рэкамендавала не давяраць дзяржаўныя пасады палітычным апанентам PiS — цяперашнім прэм’еру Туску, кіраўніку МУС Томашу Сямоняку і шэрагу іншых асоб. Пасля гэтага Сейм распусціў камісію.
Абмеркаванне тэмы ўплыву Мінска і Масквы вярнулася, калі ў Беларусь збег цяпер ужо былы польскі суддзя Томаш Шмыдт, які цяпер працуе ў дзяржаўным інфармагенцтве БелТА.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць перад бюджэтам ад здачы ў арэнду аб'ектаў дзяржмаёмасці за год вырасла ў 5,6 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ несезонных харчовых тавараў у 2025 годзе патаннелі толькі соль, аліўкавы алей, сыравэнджаная і сыравяленая каўбаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваУрачы наведваюць пацыентаў нават у аддаленых раёнах сельскай мясцовасці — чыноўніца МінаблвыканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінскай вобласці больш чым дзе-небудзь у Беларусі не хапае ўрачоў, але мясцовая чыноўніца лічыць, што іх дастаткова (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства