Беларусь “практычна асвоіла” 105 млрд рублёў РФ на “тэхналагічны суверэнітэт” Саюзнай дзяржавы

2 ліпеня, Позірк. Беларусь “практычна асвоіла” выдзеленыя Масквой 105 млрд расійскіх рублёў на рэалізацыю інвестыцыйных імпартазамяшчальных праектаў і гатовая перайсці да наступнага этапу — “прапрацоўцы з расійскім бокам выдзялення дадатковага пакета сродкаў”. Пра гэта заявіў новы амбасадар Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік 2 ліпеня пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляюць дзяржСМІ.
Сродкі, як адзначыў амбасадар, будуць выдаькаваныя на рэалізацыю “высокатэхналагічных праектаў, накіраваных на забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы”.
“Такі пул праектаў ужо сфармаваны ў галіне мікраэлектронікі, дэталёва прапісана, хто чым займаецца. Гэта не толькі кампанентная база, але і абсталяванне пад выраб мікраэлектронікі. Праекты таксама датычацца авіябудавання, станкабудавання, рабатызацыі і аўтаматызацыі вытворчасці”, — паведаміў дыпламат.
У лістападзе 2022 года было падпісана міжурадавае пагадненне аб прадастаўленні Беларусі да 105 млрд расійскіх рублёў (на той момант каля 1,1 млрд долараў) у рамках дзяржаўнага фінансавага крэдыту РФ. 15 снежня 2023-га прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што беларускія прадпрыемствы выкарыстоўвалі з тых сродкаў 13 млрд рублёў (больш за 144 млн долараў па тагачасным курсе).
31 сакавіка намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расіі Віктар Еўтухоў заявіў, што цяпер “няма падзелу на расійскае і беларускае”, “ёсць адзіныя саюзныя тавары”, “усё роўна, колькі чыіх кампанентаў, колькі сыравіны, матэрыялаў, агрэгатаў выкарыстоўваецца ў вытворчасці таго ці іншага прадукту”.
Сёлета 2 красавіка стала вядома, што Міністэрства прамысловасці Беларусі і Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі зацвердзілі 25 пашпартоў перспектыўных інвестыцыйных імпартазамяшчальных праектаў у рамках расійскага крэдыту для далейшай іх сумеснай рэалізацыі.
Адзначалася, што ў рамках расійскага дзяржаўнага крэдыту заключаны крэдытныя дагаворы з банкамі і ажыццяўляецца крэдытаванне па 15 інвестыцыйных праектах. Праведзеныя конкурсы і вызначаныя пераможцы на пастаўку або мадэрнізацыю больш за 800 адзінак абсталявання, пастаўлена каля 300 адзінак новага або мадэрнізаванага абсталявання.
Па праекце мадэрнізацыі на прадпрыемстве “Гомсельмаш” заключана 33 кантракты на закупку 137 адзінак абсталявання, пастаўлена 14.
Мінскі завод шасцерняў заключыў 23 кантракты на закупку 116 адзінак абсталявання, з іх пастаўлена 36.
На Мінскім падшыпнікавым заводзе за кошт крэдыту мадэрнізавана 46 адзінак абсталявання.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе харчовыя тавары найбольш даражэюць у Гродзенскай вобласці, нехарчовыя — у Магілёўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія пяты дзень не фіксуе спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, Літва — другіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаАдток талентаў за мяжу і недастатковае абнаўленне навуковых кадраў па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства



