Грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч у рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане

25 лістапада, Позірк. Пазаштатны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі, яго стан вельмі цяжкі, паведаміла ягоная жонка Інна Кулей у “Фэйсбуку”.
Паводле яе слоў, Мілінкевіч перанёс аперацыю па стэнтаванні соннай артэрыі. Дзе яна праведзена і ў якой бальніцы знаходзіцца грамадскі дзеяч, не ўдакладняецца.
“Я бязмежна веру, што з Божай дапамогай яго арганізм справіцца”, — напісала Кулей.
78-гадовы Мілінкевіч — палітычны і грамадскі дзеяч, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года. Кандыдат фізіка-матэматычных навук.
У 2006-м удастоены прэміі імя Сахарава.
У вясковым доме Мілінкевіча ў Гродзенскай вобласці ў снежні 2023 года прайшоў ператрус.
Мілінкевіч: Настроі ў Беларусі былі і ёсць праеўрапейскія
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



