Беларусь захоўвае становішча краіны з узроўнем вышэйшага за сярэдні даходу — Сусветны банк
3 ліпеня, Позірк. Беларусь захоўвае становішча краіны з узроўнем вышэйшага за сярэдні даходу, вынікае з класіфікатара Групы Сусветнага банка (СБ), абноўленага на чарговы фіскальны год (1 ліпеня 2024-га — 30 чэрвеня 2025-га).
Фінансавая арганізацыя аналізуе даныя па 189 членах СБ і іншых 28 краінах і дзяржаўных утварэннях з насельніцтвам больш за 30 тыс. чалавек. Эканомікі размяркоўваюцца па групах з пэўным узроўнем даходу: нізкім, ніжэйшым за сярэдні, вышэйшым за сярэдні і высокім.
Даныя па Беларусі аналізуюцца з 1991 года. Па 1993 год яна адносілася да краін з узроўнем вышэйшага за сярэдні даходу (у 1992–1993 гадах апярэджвала ўсіх сваіх суседзяў).
У 1994–2006 гадах Беларусь была краінай з ніжэйшым за сярэдні даходам. Пры гэтым у 1994–1995 гадах яна была на адным узроўні з суседзямі, у 1996-2000 — з усімі, акрамя Польшчы, якая паднялася на адну прыступку, і Украіны, якая апусцілася да нізкага даходу; у 2001–2003 — толькі з Расіяй і пазней з Украінай, саступіўшы краінам Балтыі; у 2004–2006 гадах — толькі з Украінай.
З 2007 года і дагэтуль Беларусь адносіцца да краін з вышэйшым за сярэдні даходам. Большую частку гэтага часу яна апярэджвала толькі Украіну (паднялася да ўзроўню вышэй за сярэдні ў 2023-м) і ішла нараўне з Расіяй (вагаецца паміж катэгорыямі вышэйшага за сярэдні даходам і высокім), але саступала Польшчы, а таксама Літве і Латвіі, якія дасягнулі высокага даходу ў 2009 і 2012 гадах адпаведна.
Да краін з вышэйшым за сярэдні даходам СБ адносіць тыя, у якіх валавы нацыянальны даход складае 4.516–14.005 долараў на душу насельніцтва. У Беларусі, паводле даных фінансавай арганізацыі, у 2023 годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 7.780 долараў.
Група Сусветнага банка з’яўляецца аб’яднаннем пяці арганізацый — Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця і Міжнароднай асацыяцыі развіцця (утвараюць непасрэдна Сусветны банк), Міжнароднай фінансавай карпарацыі, Шматбаковага агенцтва па гарантыях інвестыцый і Міжнароднага цэнтра па ўрэгуляванні інвестыцыйных спрэчак.
Група СБ вядзе працу ва ўсіх асноўных галінах фінансавага і эканамічнага развіцця. Яна надае шырокі спектр фінансавых прадуктаў і тэхнічнай дапамогі, а таксама дапамагае краінам дзяліцца інавацыйнымі ведамі і рашэннямі праблем, якія стаяць перад імі, і выкарыстоўваць іх на практыцы.
З 1947 года СБ забяспечыў фінансаванне больш за 12 тыс. праектаў развіцця, надаўшы традыцыйныя пазыкі, беспрацэнтныя крэдыты і гранты.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства