Дэпутат назваў вызваленых палітвязняў “зрынутымі ворагамі”, да якіх праяўлена міласэрнасць

4 ліпеня, Позірк. “Гэта ў менталітэце ў прынцыпе нашага народа — міласэрнасць да зрынутых ворагаў”, — заявіў у эфіры тэлеканала СТБ намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч, каментуючы вызваленне па амністыі некаторых палітычных зняволеных.
“Тым больш, што гэтыя людзі… Здароўе не тое, і іншыя рэчы. Тут, вядома, нашая ўлада ⟨…⟩ праяўляе найвышэйшую міласэрнасць у адносінах да тых людзей, якія пайшлі фактычна супраць дзяржавы, рабілі спробу мецяжу — падзеі 2020 года — але тым не менш пэўнае пакаранне панеслі”, — сказаў ён.
50-гадовы Даніловіч — былы дырэктар Інстытута гісторыі НАН, экс-рэктар Акадэміі кіравання. Кандыдат гістарычных навук.
2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых апанентаў улады. У той жа дзень ён падпісаў закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі, які аднак, паводле зместу, не распаўсюджваецца на асоб з “экстрэмісцкіх спісаў”.
Разам з тым, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 3 ліпеня дакладна вядома пра пяці палітвязняў (дзве жанчыны, трое мужчын), якія выйшлі на волю па амністыі. Адзін з іх — анкахворы палітык Рыгор Кастусёў. Імёны астатніх пакуль не называюцца.


- ГрамадстваУ Мінску штодня выяўляецца 30 новых выпадкаў цукровага дыябетуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЛіквідацыя ёдадэфіцыту за 10 гадоў удвая знізіла захворванне валлём ў дзяцей-эндакрынолаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэпрэсіі супраць журналістаў застаюцца на тым жа ўзроўні, мяняецца толькі форма пераследу — намеснік старшыні БАЖМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-спікер Сейма Літвы: Беларусь — яшчэ адзін ключ да дэмакратычнай, стабільнай і мірнай будучыні рэгіёна і ўсёй ЕўропыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларус-палітуцякач звярнуўся ў польскую пракуратуру ў сувязі з размяшчэннем яго асабістых звестак у мясцовым тэлеграм-каналеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ 2025 годзе на будаўніцтве транспартнай інфраструктуры Дзяржстандарт выявіў 7,6 тыс. дэфектаў і парушэнняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка

