Адмоўнае сальда гандлю таварамі па-за СНД павялічылася за месяц у 1,5 раза

4 ліпеня, Позірк. За пяць месяцаў 2024 станоўчае сальда ў гандлі таварамі склалася ў Беларусі з краінамі СНД, з астатнімі дзяржавамі сукупнае сальда адмоўнае, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — траўні склаў 34 млрд 647,1 млн долараў — на 4,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (33 млрд 248,6 млн).
Экспарт за гэты перыяд дасягнуў 16 млрд 367 млн (15 млрд 766,6 млн; +3,8%), імпарт — 18 млрд 280,1 млн (17 млрд 482 млн; +4,6%). Адмоўнае сальда склала 1 млрд 913,1 млн долараў (у студзені — траўні 2023-га — 1 млрд 715,4 млн).
З краінамі СНД Беларусь за названы перыяд нагандлявала на 21 млрд 905,5 млн долараў (20 млрд 429,7 млн; +7,2%): экспарт — 11 млрд 298 млн (11 млрд 198,9 млн; +0,9%), імпарт — 10 млрд 670,5 млн (9 млрд 230,8 млн; +14,9%), станоўчае сальда — 690,5 млн (1 млрд 968,1 млн; зменшылася ў гадавым вымярэнні ў 2,9 разы). За травень станоўчае сальда вырасла на 54,6% (за студзень — красавік складала 446,7 млн).
З іншымі дзяржавамі гандаль таварамі склаў 12 млрд 741,6 млн долараў (12 млрд 818,9 млн; -0,6%): экспарт — 5 млрд 69 млн (4 млрд 567,7 млн; +11%), імпарт — 7 млрд 672,6 млн (8 млрд 251,2 млн; -7%), адмоўнае сальда — 2 млрд 603,6 млн (-3 млрд 683,5 млн; зменшылася на 29,3%). За месяц адмоўнае сальда павялічылася ў 1,5 раза (-1 млрд 718,2 млн).
Знешнегандлёвы абарот тавараў у 2023 годзе склаў 83 млрд 424,5 млн долараў (+8,6%): экспарт — 40 млрд 168,2 млн (+4,7%), імпарт — 43 млрд 256,3 млн (+12,4%). Адмоўнае сальда склала 3 млрд 88,1 млн долараў.
Звесткі па краінах і пазіцыях Белстат не публікуе.
На нарадзе аб развіцці прамысловасці 9 красавіка Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што продаж на знешніх рынках “стабільна павялічваецца тры гады запар”, у першую чаргу на “традыцыйны рынак брацкай Расіі і іншых дзяржаў СНД”.
“Аднак па далёкім замежжы сітуацыя нашмат горшая. Аб’ём продажаў склаў менш за 20% у адносінах да дасанкцыйнага 2021 года. Не выкананы планы па экспарце ў дружалюбныя краіны далёкай дугі. У Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, Азіі сёння велізарны попыт на прамысловую прадукцыю. Тут трэба шчыльна працаваць і займаць свае нішы. І перш за ўсё на афрыканскім кантыненце”, — падкрэсліў ён.
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 3 лістапада — 16 снежня 2025 года (дапаўняюцца)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка пра першы візіт Ціханоўскай у Новую Зеландыю і Аўстралію: Уплывовыя краіны, з якімі нас звязваюць супольныя каштоўнасці і гісторыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


