Хрэнін і кіраўнік Мінабароны Кубы заявілі аб далейшым умацаванні супрацоўніцтва ў ваеннай сферы
4 ліпеня, Позірк. “Важнасць працягу практычнага вектара ўзаемадзеяння, накіраванага на ўмацаванне супрацоўніцтва ў ваеннай сферы”, адзначылі на сустрэчы ў Мінску 4 ліпеня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і міністр Рэвалюцыйных узброеных сіл Кубы Альвара Лопес М’ера.
Як паведамляе прэс-служба беларускага абароннага ведамства, на сустрэчы бакі таксама “падвялі прамежкавыя вынікі сумеснай працы <…> у першым паўгоддзі”.
4 ліпеня ў рамках візіту кубінская дэлегацыя наведала адну з брыгад Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі і “азнаёмілася з падрыхтоўкай падраздзяленняў, навучальнымі аб’ектамі, узорамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі брыгады”, гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Кубінская вайсковая дэлегацыя наведвала Беларусь у красавіку гэтага года. Тады бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці кантактаў па лініі ВПС і СПА, падкрэслівала Мінабароны.
20 сакавіка ведамства паведаміла пра перамовы на Кубе начальніка Генеральнага штаба УС Віктара Гулевіча (адпраўлены ў адстаўку 10 траўня) з міністрам М’ерай і начальнікам Генштаба гэтай краіны Раберта Легра Соталонга.
30 студзеня ведамства інфармавала, што Хрэнін падчас візіту ў гэтую краіну правёў сустрэчу з кубінскім калегам, на якой сярод іншага абмяркоўвалася ўзаемадзеянне і міжнародная абстаноўка. Па выніках сустрэчы былі падпісаныя дакументы аб двухбаковым ваенным супрацоўніцтве.
Куба была ў ліку шасці дзяржаў — членаў Савета правоў чалавека ААН, якія прагаласавалі супраць прынятай 4 красавіка гэтым органам у Жэневе рэзалюцыі “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі”.
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы вядуць перамовы з ЕС аб павелічэнні падтрымкі беларускіх незалежных СМІ — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў у мінскім метрапалітэне і шэрагу іншых месцаў адключаныя інфармацыйныя экраныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у 2024 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка