За чэрвень праваабаронцы прызналі палітвязнямі 58 чалавек

5 ліпеня, Позірк. За чэрвень праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі 58 чалавек, вынікае з новага агляду цэнтра “Вясна” пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
На канец чэрвеня ў краіне налічвалася 1.413 палітвязняў, у тым ліку 168 жанчын. Не менш як 1.917 палітвязняў (427 жанчын) да таго моманту ўжо былі вызваленыя “ў сувязі з адбыццём пакарання, зменай меры стрымання, прызначэннем пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, амністыяй і памілаваннем”.
Сумарная колькасць палітвязняў (уключаючы былых), паводле інфармацыі праваабаронцаў, няўхільна расце. Агульная колькасць з пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года — 3.330 (595 жанчын).
“Вясна” звярнула ўвагу на рэпрэсіі, якія працягваюцца за рэалізацыю грамадзянскіх правоў. У чэрвені, паводле даных арганізацыі, зарэгістравана не менш як 222 выпадкі рэпрэсій (судоў і затрыманняў, звязаных з крымінальным і адміністрацыйным пераследам), у тым ліку не менш як 220 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага разбіральніцтва ў судзе, з іх 135 — за распаўсюд “экстрэмісцкай” інфармацыі.
У мінулым месяцы стала вядома, што цалкам адбыла тэрміны і выйшла на волю не менш як 36 палітвязняў.
Вядома пра восем палітвязняў, якія ўтрымліваюцца працяглы час у рэжыме інкамунікада. Гэта Паліна Шарэнда-Панасюк, Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Уладзімір Гундар, Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Максім Знак і Ігар Лосік. Шарэнда-Панасюк прызначылі чацвёртую за час зняволення псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, ад пачатку 2024 года яна правяла ў штрафным ізалятары ў агульнай складанасці 70 сутак.
Улады працягваюць “нарошчваць і ўзмацняць разнастайныя рэпрэсіўныя практыкі” для пераследу людзей за “выказванне альтэрнатыўнага меркавання”, называючы іх пры гэтым “барацьбой з экстрэмізмам і тэрарызмам”.
Працягвае папаўняцца спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. За чэрвень суды вынеслі 100 рашэнняў аб прызнанні такімі “ад адной да трох адзінак інфармацыйнай прадукцыі” (у траўні было 65 адпаведных рашэнняў).
Працягваецца ціск на людзей, якія ахвяравалі грошы “пратэстным ініцыятывам”, а таксама на падтрымку рэпрэсаваных, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. У той жа час, паводле інфармацыі праваабаронцаў, “сотні людзей пазбягаюць зняволення і крымінальнага пераследу, бо згаджаюцца на прапанаваныя супрацоўнікамі КДБ і ДФР [КДК] умовы: заплаціць суму, якая шматкроць перавышае першапачатковае ахвяраванне, на канкрэтную прапанаваную супрацоўнікамі арганізацыю, а фактычна — падтрымаць бюджэт”.
У траўні, паводле даных праваабаронцаў, з палітычных матываў было асуджана не менш за 161 чалавека, у тым ліку 50 жанчын.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка