Прафіцыт бюджэту ФСАН за 2023 год склаў 1,3 млрд рублёў

6 ліпеня, Позірк. Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) за 2023 год склаў 1 млрд 290 млн 63 тыс. 172,91 рубля, вынікае з падпісанага 4 ліпеня Аляксандрам Лукашэнкам закона, які зацвярджае справаздачу аб выкананні фінансавага дакумента.
Палата прадстаўнікоў прыняла гэты закон 19 чэрвеня, Савет Рэспублікі ўхваліў яго 20 ліпеня, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ён апублікаваны 6 ліпеня.
Згодна з дакументам, даходная частка бюджэту ФСАН склала 25 млрд 337 млн 576 тыс. 280,36 рубля. Асноўнымі крыніцамі напаўнення сталі ўнёскі на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне — 23 млрд 426 млн 696 тыс. 455,08 рубля (92,5%), а таксама бязвыплатныя паступленні — 1 млрд 464 млн 518 тыс. 258,56 рубля (5,8%).
Выдаткі склалі 24 млрд 47 млн 513 тыс. 107,45 рубля.
79,3% адлічэнняў прыпала на працоўныя і сацыяльныя пенсіі, пенсіі дзяржаўным грамадзянскім служачым, за асаблівыя заслугі перад краінай; выплаты ваеннаслужачым тэрміновай службы, грамадзянам, якія праходзілі альтэрнатыўную службу, а таксама членам іх сем’яў; асобныя віды даплат ды іншае — 19 млрд 61 млн 587 тыс. 651,22 рубля.
Доля дапамог па часовай непрацаздольнасці, непрацаздольнасці па догляду дзіцяці, інвалідам I групы, асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, мацярынству, сямейных дапамог, дапамог на пахаванне ды іншых склала 19,4%, або 4 млрд 653 млн 397 тыс. 942,45 рубля.
На прэс-канферэнцыі 2 траўня намесніца кіраўніка ФСАН Кацярына Ліхачова заявіла, што пералік асоб, якія ўдзельнічаюць у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, пашыраецца ў адпаведнасці з новым законам аб дзейнасці прадпрымальнікаў.
“Цяпер фізічныя асобы [— удзельнікі гэтай сістэмы] — гэта індывідуальныя прадпрымальнікі і плацельшчыкі падатку на прафесійны даход, — сказала прадстаўніца фонду. — Яны абавязаныя выплачваць унёскі ў бюджэт фонду. Пачынаючы з 1 кастрычніка 2024 года да іх дапаўняюцца грамадзяне, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, <…> а таксама [асобы], якія ажыццяўляюць дзейнасць сферы аграэкатурызму”.
Рабіць унёскі ў ФСАН таксама будуць грамадзяне, якія “пры вядзенні прафесійнай дзейнасці выплачваюць адзіны падатак”, адзначыла яна.
22 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Дакумент вызначае “абноўленую архітэктуру прадпрымальніцтва”, якая прадугледжвае “дзве катэгорыі, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю: юрыдычныя і фізічныя асобы”.
Да юрыдычных асоб аднесеныя малыя арганізацыі з колькасцю працуючых да 100 чалавек, сярэднія — да 250 і буйныя — звыш 250, да фізічных асоб — рамеснікі, уладальнікі аграэкасядзіб, самазанятыя, індывідуальныя прадпрымальнікі.
ІП з 1 кастрычніка змогуць займацца 127 відамі дзейнасці, вынікае з пастановы ўрада № 457 ад 28 чэрвеня.


- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

