Жыхары Беларусі не спяшаюцца з легалізацыяй самавольна занятых земляў

9 ліпеня, Позірк. У Беларусі выяўлена 79 тыс. фактаў самавольнага заняцця часткі зямель, аднак толькі па 14% з іх зроблена спроба легалізацыі, вынікае са слоў афіцыйнага прадстаўніка Генеральнай пракуратуры Дзмітрыя Брылёва.
“За няпоўныя два гады дзеяння “зямельнай амністыі” пададзена толькі 11 тысяч заяў аб выдзяленні дадатковых участкаў”, — канстатаваў ён (на падставе відэакаментарыя ў тэлеграм-канале нагляднага органа).
Паводле слоў чыноўніка, “зямельная амністыя”, якая дае магчымасць аформіць самавольна занятыя ўчасткі, дзейнічае з 1 верасня 2022 года па 1 верасня 2025-га.
“Раней ад карыстальнікаў такіх участкаў патрабавалі ў безумоўным парадку вызваліць іх, — сказаў Брылёў. — Гэта значыла перанос дарагіх платоў і знос будынкаў — ад невялікага гаспадарчага блока ці хлява аж да жылых дамоў”.
Легалізаваць нерухомасць, адзначыў ён, можна ў выпадку “адсутнасці істотных парушэнняў горадабудаўнічых і будаўнічых норм і правілаў” і пасля выплаты кадастравага кошту ўчастка. “Прапанаваны грамадзянам прававы механізм дае магчымасць атрымаць растэрміноўку для ўнясення плацяжоў, а таксама прадугледжвае непрыцягненне вінаватых да адказнасці за невыкананне зямельнага заканадаўства”, — сказаў прадстаўнік ведамства.
Рашэнні па землях, якія толькі часткова самавольна занятыя, прымаюць мясцовыя ўлады. Менавіта выканкамы, паводле слоў Брылёва, выявілі дзясяткі тысяч парушэнняў.
Пасля заканчэння тэрміну “зямельнай амністыі”, папярэдзіў ён, пытанне з самавольна занятымі землямі “будзе вырашацца ў агульным парадку” ў адпаведнасці з нормамі Грамадзянскага кодэкса, якія прадугледжваюць “знос будынкаў і вызваленне зямель”.
“Арыентуем грамадзян і просім улічыць, што па кожным факце самавольнага заняцця ўчастка перад землекарыстальнікамі непазбежна будзе пастаўлена пытанне аб легалізацыі або прывядзенні зямель у адпаведнасць з вызначанымі межамі, што ў апошнім выпадку будзе спалучана са зносам будынкаў”, — падкрэсліў Брылёў.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+