У акупаваным Данецку плануюць заключыць “міжпарламенцкае пагадненне” з Беларуссю
11 ліпеня, Позірк. “Міжпарламенцкае пагадненне” з Беларуссю мае намер заключыць так званы “народны савет данецкай народнай рэспублікі”, вынікае са слоў першага віцэ-спікера гэтай структуры Сяргея Пракапенкі.
“На гэты момант нашыя калегі з шэрагу рэгіёнаў нашай неабсяжнай радзімы актыўна выступаюць з ініцыятывай аб заключэнні міжпарламенцкіх пагадненняў, сярод іх Забайкальскі край, Іркуцкая вобласць і Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, — цытуе яго расійскае інфармагенцтва ТАСС. — З ініцыятывай выступаюць і беларускія парламентарыі. Упэўнены, што ў хуткім часе мы абавязкова заключым міжпарламенцкія пагадненні з усімі вышэйпералічаных суб’ектаў, вядзецца актыўная праца ў гэтым кірунку”.
26 траўня кіраўнік т. зв. “днр” Дзяніс Пушылін заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1”, што ўзаемадзеянне гэтага ўтварэння з Беларуссю “ўжо не спыніць”. Паводле яго слоў, у прадстаўніка ўрада “днр”, які наведваў беларускую дзяржаву, “была магчымасць паглядзець прадпрыемствы, зрабіць нейкую ацэнку і распісаць нейкую дарожную карту”.
“Былі прадстаўнікі [беларускіх] прадпрыемстваў з бізнес-місіямі [на тэрыторыі “данецкай народнай рэспублікі”], якія маглі паглядзець і зрабіць для сябе пэўныя ацэнкі, паглядзець нейкія пляцоўкі”, — адзначыў Пушылін. Ён таксама паведаміў пра беларускіх інвестараў, “якія развіваюцца ў аграпрамысловым сектары пераважна ў Марыупальскім напрамку”.
Безумоўным, паводле слоў Пушыліна “з’яўляецца ўзаемадзеянне ў культурным і гуманітарным плане”.
Пушылін наведваў Беларусь 27 ліпеня 2022 года.
Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з ім 18 красавіка 2023 года ў Мінску. 15 чэрвеня таго ж года амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты (цяпер кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта) падпісаў з Пушыліным “пагадненне аб пашырэнні партнёрства”.
У жніўні 2023 года Беларусь наведвала дэлегацыя “ДНР”.
30 верасня 2022 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” аб уваходжанні ў склад РФ так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на тэрыторыях Украіны, якія знаходзяцца ў акупацыі, пад кантролем расійскіх вайскоўцаў прайшлі адпаведныя “рэферэндумы”.
Сёлета на пачатку года Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі дэ-факта прызнаў сепаратысцкія ўтварэнні “днр” і “лнр”. 6 студзеня на сайце верхняй палаты беларускага парламента з’явіўся прэс-рэліз, з якога вынікала, што член СР НС Дзмітрый Баскаў “узяў удзел у акцыі фонду [паралімпійца] Аляксея Талая па арганізацыі знаходжання школьнікаў з Данецкай і Луганскай рэспублік у Мінску ў перыяд зімовых школьных канікулаў”.
Разам з тым дэ-юрэ беларускія ўлады не прызналі незалежнасць “днр” і “лнр”, роўна як іх “далучэнне” да Расіі пасля “рэферэндумаў”. Пры гэтым афіцыйны Мінск ухваляе агрэсію РФ супраць Украіны.
Прадстаўнікі афіцыйнага Мінска, а таксама Беларускага Чырвонага Крыжа займаюцца вывазам дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны — “на аздараўленне”. У сувязі з гэтым дэмакратычныя сілы дамагаюцца выдачы Міжнародным крымінальным судом у Гаазе ордара на арышт Лукашэнкі, як гэта было зроблена ў дачыненні да Пуціна і дзіцячага амбудсмэна РФ Марыі Львовай-Бяловай.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКантактуючы з Лукашэнкам, ЗША спрабуюць аддаліць Беларусь ад Расіі, лічыць спікер Сейма ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленыя палітвязні могуць уліць новую энергію ў барацьбу за Беларусь — літоўскі дэпутат БарановасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЭкс-палітзняволеная, журналістка Шчыракова заклікала Захад і надалей падтрымліваць беларускія незалежныя СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВызвалены кіраўнік беларускіх "зялёных" мае намер пераймаць у Літве досвед для будучага рэфармавання БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпікер літоўскага Сейма: Прыкладзем усе намаганні, каб падтрымка для дэмсіл Беларусі не слабела (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства