Лукашэнка: Літоўцы ўжо дасталі

19 снежня, Позірк. Аб адмове ісці на саступкі Літве заявіў Аляксандр Лукашэнка на VII Усебеларускім народным сходзе, адказваючы на пытанні яго ўдзельнікаў.
Паводле яго слоў, Вільнюс змяніў рыторыку пасля візіту амерыканскай дэлегацыі ў Мінск (12-13 снежня): “Яны чакалі, што амерыканцы на нас націснуць. І яны (дэлегацыя. — “Позірк“.) уздымалі гэтае пытанне (пра фуры, заблакаваныя ў Беларусі. — “Позірк“.)“. Аднак, паводле сцвярджэння Лукашэнкі, дэлегацыя ЗША ўспрыняла яго аргументы ў спрэчцы з Літвой.
“А дзе тут саступаць? Мы ўжо саступалі, далей няма куды. Трэба спыніцца. Яны выдатна павінны разумець: ніякія немцы, амерыканцы за іх ваяваць не будуць, калі мы развяжам канфлікт“, — сказаў Лукашэнка.
“Яны ўжо дасталі, перш за ўсё расіян, — працягнуў прамоўца. — То тое тарпедуюць, то гэта. Цяпер Калінінград: разбамбім, забярэм і г.д. Яны ўжо дасталі. Але і калінінградцы нам не чужыя людзі. Таму, ну, мы церпім. Хы, з Пуціным абмяркоўваем гэтае пытанне — ну, церпім. Ну, не хацелася б, каб цярпенне калісьці лопнула. Нам ні ў якім выпадку нельга“.
На думку Лукашэнкі, калі ў рэчаіснасці цяперашнія спрэчкі Еўропы і ЗША з’яўляюцца “спектаклем, які яны разыгрываюць“, “то дарэчы ім развязаць канфлікт Беларусі з палякамі і літоўцамі“.
“Але палякі не дурні, <…> літоўцы таксама далёка не дурні — народ [а не ўлада], і ён не дазволіць развязаць гэты канфлікт, што і стрымлівае палітыкаў, не тое геяў, не тое яшчэ кагосьці там. Народы стрымліваюць іх”, — заявіў Лукашэнка (геямі “з пункту гледжання палітычнага“ былі названыя прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў Польшчы Дональд Туск і Радаслаў Сікорскі Юрыем Васкрасенскім — былым актывістам штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах-2020, цяпер прапагандыстам рэжыму, які ставіў адно з пытанняў).
Пасля гэтага Лукашэнка зноў пачаў пагражаць Літве: “Але так гэта ўсё аналізуючы, я думаю, ім бы было выгадна развязаць тут канфлікт. Нам з расіянамі было б няпроста. А каб зноў наша зямля не загарэлася, як гэта было 85 гадоў таму, трэба ўжываць страшную зброю“.
“Для таго, каб разабрацца з Літвой, шмат часу не трэба, любымі метадамі“, — мяркуе Лукашэнка, які ў 2022 годзе, перад пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, Публічна сцвярджаў, што тая пратрымаецца тры-чатыры дні.
“Нікуды яны не падзенуцца ,мы яго знойдзем (дыпламатычнае рашэнне. — “Позірк“.). А літоўскі народ памяняе ўладу ў чарговы раз, і прыйдуць нармальныя, разумныя людзі: ад рабочых, сялян там і г.д., а не гэтыя шарлатаны, якія наогул не ўяўляюць [нікога]”, — заявіў Лукашэнка.
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства

