За паўгода МАЗ прадаў у РФ на 6,5% менш новых грузавікоў, чым год таму
12 ліпеня, Позірк. У чэрвені на расійскім рынку было прададзена 517 новых грузавікоў Мінскага аўтамабільнага завода — на 1,1% менш, чым у тым жа месяцы 2023 года (523), гаворыцца ў даследаванні “АСМ-холдынг” (РФ).
За паўгода беларускае прадпрыемства рэалізавала 2.846 адзінак гэтай тэхнікі (3.044; -6,5%).
Прадукцыя Мінскага аўтазавода ў мінулым месяцы заняла 7-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынку Расіі, канстатавалі эксперты. Доля на рынку склала 4,8%.
Пяцёрку лідараў продажаў узначаліў расійскі КамАЗ (1.949; -32,9% да ўзроўню продажаў у чэрвені 2023-га). Далей ідуць чатыры кітайскія вытворцы: SITRAK (1.695; -22,4%), Shaanxi (1.377; -31,7%), FAW (1.104; -19,5%) і Dongfeng (706; +68,5%).
Толькі дзве мадэлі беларускага завода трапілі ў рэйтынг 25 самых папулярных на рынку РФ: “6312 6X4” (20-е; 105 адз.; -18,6%), “5340 4X2” (23-е; 117 адз.; +5,3%).
У 2023 годзе МАЗ прадаў 6.406 новых грузавікоў — на 45,9% больш, чым за 2022-ы (4.391).
На нарадзе па развіцці прамысловасці 9 красавіка 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “айчынная прадукцыя саступае аналагам як у цане, так і ў якасці”. “Доля нашых грузавых аўтамабіляў [на расійскім рынку] знізілася — да 6%”, — звярнуў увагу ён.
Лукашэнка таксама адзначыў, што пры рэалізацыі ў РФ паводле схемы “вытворца — генеральны імпарцёр — дыстрыб’ютар — дылер — канчатковы спажывец” кошт грузавой і пасажырскай тэхнікі МАЗа ўзрастае — на 20%.
15 чэрвеня 2023 года першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што рынак аўтатэхнікі Саюзнай дзяржавы “мае патрэбу ў аператыўным прыняцці адмысловых ахоўных мер праз актыўную экспансію кітайскіх вытворцаў”.
“Гаворка не проста пра падвышэнне імпартных пошлін, тут поля для манеўру амаль няма. Я маю на ўвазе антыдэмпінгавыя і спецабаронныя захады”, — сказаў Снапкоў.
Паводле яго слоў, экспансія ўсходніх партнёраў на беларускім і расійскім рынках аўтамабільнай грузавой тэхнікі “відавочная”, а дынаміка іх продажаў “запалохвае”.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка